"Понять, что люди безнадежно гнусны – это одна сторона медали, причем, светлая; другая сторона, потемнее: предстоит смириться с тем, что среди них надо жить".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»

Записи с тегом "анонсы"

Есть чудо творчества – творенье…

15/09/2016 в 17:13 Ирина ШАТЫРЁНОК анонсы 0

Из печати вышла новая книга гродненского поэта Николая Серова «ВЕНЕЦ ПРИРОДЫ : XIV Венок венков сонетов» (Николай Серов; ил.: В.Ершова. – Минск: Конфидо, 2016. – 336 с.) Традиционно классический сонет (итал. sonetto, от итал. sonare – звучать) представляет собой твёрдую форму, лирическое стихотворение из 14 строк в виде сложной строфы, состоящей из двух катренов (четверостиший) на две рифмы и двух терцетов (трёхстиший) на три, реже – на две рифмы. Сегодня многие поэты обращаются к сонету, пробуют себя в этой старинной классической форме, не утратившей новизны и творческой притягательности для новых поколений. Хочу отметить, что труд поэта Николая Серова, написанный во французской форме сонета, четырёхстопным ямбом, редчайшим для русской сонетной практики...

Журнал "Маладосць" №08-2015

25/08/2015 в 13:52 Тамара Сорочинская анонсы 0

На вокладцы 8-га нумара “Маладосці” – вытанчаны твар маладой Алаізы Пашкевіч, Цёткі. Яна нездарма трапіла сюды, бо нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Шчучыншчыны, якая сёлета прымае Дзень беларускага пісьменства. Падрыхтоўка да свята – адна з асноўных тэм нумара. Арцём Кавалеўскі лаканічна аналізуе дзейнасць небезвядомага “Бум-Бам-Літ-у” ў сувязі дваццацігоддзем яго “гульні без правілаў”, супрацоўнікі “Цэнтра славянскіх моў і культур” распавядаюць пра тое, дзе можна весела і хутка навучыць дзяцей (і дарослых таксама) беларускай мове, Ірына Шаўлякова разважае пра станаўленне новага тыпу літаратурнай творчасці ў найноўшай культурнай прасторы, а мовазнаўца Васіль Шур аналізуе “анамастыкон Мазыра ў часе і прасторы”.

Задумвацца – любімы занятак “Маладосці”

29/06/2015 в 14:42 Тамара Сорочинская анонсы 0

На вокладцы шостага нумара часопіса “Маладосць” – задуменны Быкаў. Задумвацца – любімы занятак “Маладосці”, і да гэтага яна імкнецца прывучыць сваіх чытачоў. Нагодаў задумацца ў шостым нумары хапае: гісторыя маладога хіміка ад Бога Багдана Ранішэнкі, развагі аб правінцыйнасці ў выглядзе фотавыставы, а таксама (ўвага!) інтэрв’ю з самім Васілём Быкавым! Апошняе было запісана ў далёкім 1985-м для радыёперадачы, але цалкам дагэтуль нідзе не друкавалася. З інтэрв’ю вы даведаецеся, хто быў любімым кампазітарам пісьменніка і што думаў Быкаў пра моладзь.

Анонс снежаньскай "Маладосці"

25/12/2014 в 17:16 Тамара Сорочинская анонсы 0

“Прыйдзі, Новы Годзе, і не крыўдзі мяне нэндзай-бядою так, як папярэднія старыя… І прынясі мне добрыя памысныя варункі жыцця дзеля працы маёй на карысць людзям праз навуку, праз прыгожыя словы і прыгожыя творы мастацтва!” Гэтымі словамі, напісанымі рукой (у прамым сэнсе) мастака-фантаста Язэпа Драздовіча пачынаецца снежаньскі нумар “Маладосці”. Казкі пра пацука, які марыў аб крылах, ды іржавым цвіку, што імкнуўся да незалежнасці. Смелы нестандартны твор маладога пісьменніка Сяргея Маціна, жыццё якога недарэчна абарвалася год таму.

Анонс: "Маладосць" (чэрвень) і "Бярозка" самастойная пілотная (жнівень)

02/06/2014 в 20:35 Тамара Сорочинская анонсы 0

Калі вы цікавіцеся гісторыяй, перыядычна пераглядаеце “Тытанік”, марыце наведаць Іспанію, то абавязкова зазірніце ў шостую “Маладосць”: там вы абавязкова знойдзеце для сябе нешта выключнае. Аповесць “Гігантык” – славуты “Тытанік” у фантастычнай касмічнай версіі. Фенаменальная маладая паэтка Ангела Эспіноза – іспанка, што піша па-беларуску, з вершамі, напісанымі спецыяльна для “Маладосці”. Рубрыка “ГістфакТ”, прадстаўленая мемуарамі ўдзельніка таварыства філаматаў і філарэтаў Эдварда Тамаша Масальскага. І гэта далёка не ўсё… Вершы, апавяданні, літаратуразнаўчыя артыкулы, інтэрв’ю з цікавымі люд

"Маладосць" - анонс пятого номера

05/05/2014 в 16:31 Тамара Сорочинская анонсы 1

Даводзіць, наколькі  значная для ўсіх беларусаў фігура Максіма Багдановіча, патрэбы няма. Здавалася б, што новага аб ім, класіку літаратуры, можна яшчэ сказаць? Але Багдановіч належыць якраз да тых легендарных неардынарных людзей, пра якіх, бадай, ніколі не надакучыць размаўляць.   Пяты нумар часопіса "Маладосць" – спроба паглядзець на гэтую асобу з розных бакоў. Той вобраз паэта-юнака з трагічным лёсам, што застаўся ў нашай свядомасці са школьных падручнікаў, – узнёслы і гераічны,  але шаблонна-нежывы. А паспрабуйце паглыбіцца – і вы спазнаеце надзіва прыгожую, хоць і супярэчлівую,  гіторыю

"Маладосць" - дас ист фантастиш!

08/04/2014 в 15:20 Тамара Сорочинская анонсы 0

Шаноўныя  чытачы самага маладога беларускага часопіса ўсіх часоў! Спяшаемся паведаміць вам, што у красавіку свет пабачыць самы фантастычны нумар "Маладосці".   Па-першае, фантастычнасць яго жанрава-тэматычная: нумар цалкам прысвечаны творам фантастыкі, фэнтэзі і жахам.   Па-другое, чацвёртая "Маладосць" атрымалася  сапраўды фантастычна цікавай і захапляльнай. Пад яе вокладкай сабраныя вусцішна-жахлівыя творы, апавяданні на касмічную і міфалагічную тэматыку, дасціпныя фантазіі маладых пісьменнікаў пра будучыню...     Нават паэзія арганічна ўпісалася ў фантастычны жанрава-тэматычны кіру

Прывітанне, Гомель!

02/04/2014 в 15:34 Святлана Дзянісава анонсы 0

Для аўтараў   Часопіс "Маладосць" плануе новы рэгіянальны нумар: верасень пройдзе для выдання пад знакам Гомеля і Гомельшчыны. Па-першае, на гэтай зямлі нарадзіўся (менавіта ў верасні!) і вучыўся Анатоль Грачанікаў, адзін з маладосцеўскіх галоўрэдаў. Па-другое, сёлета спаўняецца 45 гадоў знакамітаму маладосцеўскаму артыкулу "Званы ў прадонні азёр" Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Падарожжа апошняга па Палессі не дае спакою і нам! Сёлета "Маладосць" плануе выпусціць часопісны "двухтомнік" пад назвай "Планета Палессе". Першым "томам" якраз і стане № 9 — "Гомель і Гомельшчына".     Рэдак

У новым нумары часопіса "Маладосць"

25/05/2013 в 16:17 Святлана Дзянісава анонсы 0

— новыя думкі пра кіно і вайну, белтэатр і белмову, вакацыі і адукацыю.   Чым прафесар БДУ не такі, як Індыяна Джонс? Чаму беларускасць — не лінгвістычная з'ява? Да якога часу дакладна наша драматургія будзе ўспрымацца як "калгасная"? Што помняць пра вайну народжаныя пасля яе? І чаму вышэйшая адукацыя не дае чалавеку высакароднасці?   Цікава?   А з прозы тут — свежыя навелы Уладзіміра Сцяпана, душашчыпальная аповесць Тацяны Дземідовіч "Не плач, Лізанька" і драма Ягора Конева пра забойцу з роду Дастаеўскіх. А, ну і вершы таксама. Новая падборка ад Алеся Емяльянава — проста ўлётная!   но

Часопіс "Маладосць". Анонс №4/2012

26/04/2012 в 23:12 Віктар Кавалёў анонсы 3

Пабачыў свет новы, красавіцкі нумар часопіса "Маладосць". У ім, як заўсёды, азнаны чытач знойдзе разнастайныя цікавыя матэрыялы: аповесці, апавяданні, вершы, публіцыстычныя, краязнаўчыя, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы.   Прыкладам, не пакіне абыякавым аповесць Андрэя Федарэнкі "Дзікі Луг" -- кранальны расповед пра вясковае жыццё з яго побытам, радаснымі і сумнымі падзеямі, пакручастымі лёсамі. Таксама зацікавіць аповесць Міхася Южыка "Хто там, за дзвярыма?". Яна ўжо пра жыццё ў горадзе, але зноў-такі з інтрыгуючымі лёсамі асобных людзей.   На паэтычных старонках розныя па стылі в

Страница 1 из 1

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.