"Понять, что люди безнадежно гнусны – это одна сторона медали, причем, светлая; другая сторона, потемнее: предстоит смириться с тем, что среди них надо жить".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Встречи»

Сустрэча з аўтарам. Сяргей Пляскач - "Шоу працягваецца"

04/11/2016 в 09:11 Алесь Новікаў беларуская літаратура , проза

Сяргей Пляскач.

Аўтограф-сесія, ў кнігарні «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, павільён 66, нулявы паверх), 5 кастрычніка 2016г.

 

10 лістапада ў 18.00-20.00 гадзін. Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурны вечар з Сяргеем Пляскачом і яго новай кнігай “Шоу працягваецца”. Плануюцца літаратурныя штудыі, мадэратарам якіх будзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

 

Застаўшыся без працы, настаўнік Віктар Мікалаевіч Мірановіч, як і большасць жыхароў мястэчка, у якім ён жыве, выпраўляецца на заробкі ў Маскву, дзе не без цяжкасцяў у рэшце рэшт здабывае дастаткова грошаў на зваротны білет… Па вяртанні дадому, Мірановіч адносіць некалькі сваіх вершаў у рэдакцыю раённай газеты. Ягонае ўменне рыфмаваць словы ды прыстойна цытаваць класіку прыводзіць у поўнае захапленне намесніка галоўнага рэдактара Алеся Садко, які тут жа прапануе настаўніку неспадзяваны ганарар: сумеснае спажыванне моцных напояў… Здавалася б, да якіх наступстваў могуць прывесці бяскрыўдныя трызненні нецвярозых творчых натур?

 

Сяргей Пляскач нарадзіўся і жыве ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Падчас вучобы на факультэце беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка быў удзельнікам студэнцкага тэатра “Жывое слова”. Па завяршэнні навучання, вярнуўся на малую радзіму, дзе працаваў спачатку настаўнікам у сярэдняй школе №3 горада Талачына, потым намеснікам дырэктара раённай гімназіі. Апавяданні, артыкулы ды вершы аўтара друкаваліся ў розных перыядычных выданнях.
 

У ІМПРЭЗЕ ВОЗЬМУЦЬ УДЗЕЛ РОК-МУЗЫКІ МІКАЛАЙ ПАЛЯЖАЕЎ І ФЁДАР ЖЫВАЛЕЎСКІ!

УВАХОД У МУЗЕЙ 1,5 РУБ.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.