В эту ночь старый Летун не спал. Ворочался с боку на бок, умащивался и так и этак – сон не шел. Рядом на полу храпел Игнат – старший сын. «Паскуда, хлебнул все ж таки чарку на ночь»...

Георгий МАРЧУК, «Крик на хуторе».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

Паэт свету Алесь Разанаў

17/02/2017 в 16:02 Алесь Новікаў беларуская літаратура

+РУС

 

У беларускай літаратуры нямала «дзьмутых» аўтарытэтаў. Гэта ставіцца як да савецкага перыяду так і сучаснасці. Зараз мая мэта не падрабязнасці аб праблеме. Нечакана для сябе сутыкнуўся з творчасцю Алеся Разанава. Ужо склаў пра яго поўнае ўяўленне. Але чытачу не вядома тое, што ведаю я. Таму мая сапраўдная мэта азнаёміць пастаянных і іншых чытачоў партала з творчасцю А.Разанава розных перыядаў без якіх-небудзь каментароў. Пазней выкажу сваё меркаванне. Думаю, тыя, хто захоплены літаратурай, зразумеюць і без мяне, што ж уяўляе сабой паэзія «паэта еўрапейскага маштабу».



Вось што я знайшоў на прасторах Інтэрнэту. Падобных водгукаў нямала і, відаць, яны ставяцца да адной крыніцы.

 

Адмeтнacць, выключнaя глыбіня i нeпaўтopнacць пaэтычнaгa тaлeнтy Алecя Рaзaнaвa пpызнaны нe тoлькi в Бeлapyci. Бeз гэтaгa iмeнi заўтра нeльгa представить caбe eўpaпeйcкyю пaэзiю ўвoгyлe: ягo твopы выдaюццa i aтpымaлi пpызнaннe ў Рacii, Гepмaнii, Лiтвe, Лaтвii, Бaлгapыi i ўcix cлaвянcкix кpaiнax. Нeздapмa нямeцкi дacлeдчык Хopcт Рoлiнг (абсалютна не вядомы Інтэрнэту – А.Н.) cкaзaў, штo з Алeceм Рaзaнaвым бeлapycкaя лiтapaтypa дacягae eўpaпeйcкaгa мaштaбy. Кaлi мoжнa пpa acoбy cкaзaць: "чaлaвeк cycвeтy", тo Алecь Рaзaнaў – пaэт cycвeтy, i нe пa фapмaльныx пpыкмeтax пaпyляpнacцi, a пa cyчacнacцi i глaбaльным мaштaбe мыcлeння, пa нeзвычaйнaй для любoгa iншaгa мacтaкa кyльтypнaй i, y пpывaтнacцi, фiлaлaгiчнaй эpyдыцыi, пa здoльнacцi aдшyквaць i пepacтвapaць глубінны cэнc cлoвa ў aгyльнaчaлaвeчым фiлacoфcкiм i кyльтypaлaгiчным кaнтэкcцe. С caмaгa пaчaткy твopчaй дeйнacцi імя Алecя Рaзaнaвa былo ciнoнiмaм нaвaтapcтвa, aдмeтнacцi i aбcaлютнaй yнiкaльнacцi пaэтычнaгa гoлacy.

Крыніца

 

Давайце і звернемся, паважаны чытач, да пачатку творчай дзейнасці А.Разанава, яго дэбютнай кнізе "Адраджэньне". Зараз многія пісьменнікі (некаторыя ўжо пайшлі ад нас) сцвярджаюць, што пісалі пра Леніна вымушана, інакш не надрукавалі б. Я ў гэтыя казкі не веру. Ды і пісаць пра правадыра можна было па-рознаму. Але хто-та рабіў гэта з прыдыханнем, дэманструючы свае сапраўдныя пачуцці.

 

Алесь Новікаў

***

Поэт мира Алесь Рязанов

 

В белорусской литературе немало «дутых» авторитетов. Это относится к советскому периоду и современности. Сейчас моя цель не подробности о проблеме. Неожиданно для себя столкнулся с творчеством Алеся Рязанова. Уже составил о нем полное представление. Но читателю не известно то, что знаю я. Поэтому моя настоящая цель ознакомить постоянных и других читателей портала с творчеством А.Рязанова разных периодов без каких-либо комментариев. Думаю, те, кто увлечен литературой, поймет и без меня, что же представляет собой поэзия «поэта европейского масштаба».

 

Вот что я нашел на просторах Интернета. Подобных отзывов немало и, похоже, они относятся к одному источнику.

 

Отличительность, исключительная глубина и неповторимость поэтического таланта Алеся Рязаннова признаны не только в Беларуси. Без этого имени завтра нельзя представить себе европейскую поэзию вообще: его произведения издаются и получили поддержку в России, Германии, Литве, Латвии, Болгарии и всех славянских странах. Недаром немецкий исследователь Хорст Роллинг (абсолютно не известен Интернету – А.Н.) сказал, что с Алесем Рязановым белорусская литература достигает европейского масштаба.

 

Если о личности можно сказать «человек мира», то Алесь Рязанов – поэт мира, и не по формальным признакам популярности, а по современности и глобальному масштабу мышления, по необычной для любого другого художника культурной и, в частности, филологической эрудиции, по способности отыскивать и преобразовывать глубинный смысл слова в общечеловеческом философском и культурологическом контексте.

 

С самого начала творческой деятельности имя Алеся Рязанова было синонимом новаторства, отличительности и абсолютной уникальности поэтического голоса.

Источник

 

Давайте и обратимся, уважаемый читатель, к началу творческой деятельности А.Рязанова. Его дебютной книге «Адраджэнне». Сейчас многие писатели (некоторые уже ушедшие от нас) утверждают, что писали про Ленина вынужденно, иначе не напечатали бы. Я в эти сказки не верю. Да и писать о вожде можно было по-разному. Но кто-то делал это с придыханием, демонстрируя свои истинные чувства.

 

Алесь Новікаў

 


Разанаў, А. 

 Адраджэнне : [вершы] / Алесь Разанаў. - Мінск : Беларусь, 1970. - 46, [1] с. - (Першая кніга паэта).
   2000 экз.

 

РАДЗІМЕ

 

Ляцім,

не жадаем спачынку,

ўбіраем вачыма Сусвет...

Радзіма,

у нашых учынках,

магчыма,

не ўсё як след.

Mo не заўсёды тое

робім,

што трэба рабіць,

толькі заўсёды святое

імя тваё ў нас гарыць.

Быццам

дрэва галіны

гамоняць лісцём, цвітуць, –

жывуць у табе Скарына,

Шаўчэнка,

Пушкін жывуць.

А словы ідуць да нашчадкаў:

байцу

запавет байца.

Радзіма – няма пачатку.

Радзіма – не будзе канца.

Насунуцца раптам здані,

трывогу

набат заб'е –

мы ўсе як адзін устанем

і абаронім

цябе.

Закруціцца дым у зеніце,

азёры пясок заграбе...

Што значаць нашы жыцці,

калі не будзе

цябе?!

Чаго варты плён пакаленняў,

палёгшых у барацьбе,

калі

не ўсміхнецца Ленін,

калі не будзе цябе?!

Ці ўспомнім нязгоды з векам,

хвіліны ў сумненнях,

журбе,

калі пачне небяспека

бядой пагражаць табе?!

Ці змогуць знайсціся крыўды,

калі апаяшуць драты

цябе,

такую адкрытую

для болю і дабраты?!

Хай адзвіняць гадзіны

апошнія,

да адной,

высокае

неба

Радзімы

будзе заўжды са мной.

 

***

 

ПОШУК

 

А шлях раўнюткі, быццам лісцік,

Ляці –

каб вецер у вушах!..

Як гэта лёгка памыліцца

I па чужых

пайсці шляхах.

Няхай яны

імкнуць, як стрэлы,

няхай шырокія яны! –

Іду далей.

У небе –

дрэвы

і жураўліныя кліны.

Лісты апалыя на стрэхах...

Але чакай,

няўмольны час:

я маю права

ўсё закрэсліць

і потым

нанава пачаць.

 

***

 

ЛЕНІН – ГЭТА МЫ

 

Русы чуб развеяны,

позіркі – што ў далі?

Мы вырастаем з Леніна,

як саджанцы з зямлі.

Ен самае галоўнае,

што ёсць у нас,

што маем.

 

Сілаю ягонай

свет пераўтвараем.

За тое, што у нас

не гасне геній Леніна,

вайна ішла на нас,

нацэленая ў Леніна.

За тое, што жывём

высока, не рабамі,

Радзіму, вышыню

пад корань вырубалі.

 

Але ішла дарога

з цемрадзі-імглы,

I ворагі нічога

Зрабіць нам не маглі.

Сухотна задыхаўся

кайданны звон турмы.

А Ленін заставаўся.

Бо Ленін –

гэта мы!

Рассеюцца па свеце

намовы і дымы.

А Ленін застаецца.

Бо Ленін –

гэта мы!

 

***

 

ДРЭВЫ

 

Да ўсходу

гарланяць пеўні,

а захад,

як боль,

прыціх.

Губляючы вас, напэўна,

губляем сябе саміх.

Пляліся рукамі людскімі

і лапці,

і кашалі...

Вы нашы браты,

якія

па нашых слядах не пайшлі.

Вы засталіся шумліва

расці ўвышыню і ўглыб,

каб рушылі мы шчасліва

дарогаю птушак і рыб.

Mo быў бы

наш крок дарэмны

і ўсхліпам быццё сплыло,

калі б,

паміраючы,

дрэвы

не слалі сваё цяпло,

калі б не паілі нас ветрам

у душныя ночы і дні,

калі б не ішлі у нетры

шурпатыя іх карані.

 

О, як хрустальна штогод

звінела лісце

і каралі...

Ды ў час шалёных нягод

яны разам з намі

ўміралі.

Вяртаемся бесперастанку,

як хворыя,

зноў і зноў

Да вашае калыханкі,

да шэпту зялёных слоў.

Вы нас разумееце моўчкі,

нам большaй любві не сустрэць.

А красак дасціпныя вочкі

нам будуць у вочы глядзець.

Расхрыстаны,

перамогшы,

дыхае лес пад дажджом.

Мы наша цвіценне ўбярогшы,

тым самым

сваё ўберажом.


 

Еще по теме:

«Три в одном: эпигонство, примитив и туга*»

«Критикам домашнее задание»

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.