"Одна из немногих новостей, которыми люди не перестают восхищаться снова и снова, – это известие о том, что они скоты".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

О, трам тарам, трам тара рам…

30/01/2017 в 10:01 Алесь Новікаў "ЛіМ"

 

Воистину сложные психические процессы происходят во время творчества поэтов. Некоторые делятся своей технологией. Например, делал это Маяковский. Кто-то прямо заявляет, что поэзия рождается из мусора. Понято, но все же от мусора конечный результат должен отличаться.

 

Как я понимаю, подборку своих стихов для №4 газеты (2017г.) «ЛіМ» Николай Метлицкий предоставил сам. В таком случае, он должен был видеть, что предлагает. Я не говорю о низкой пробе поэзии – сами авторы не определяют качество, считая свои нетленки гениальными и бессмертными.

 

Наверное, поэты и редакторы литературных изданий полагают, что критиковать стихи патриотического содержания, выкидыши эмоций, – зачастую, далеко не искренних, – не станут. А так же те, что написаны о матери, особенно, ушедшей в мир иной. Но для критика существует произведение, не зависимо от тематики.

 

У меня создалось впечатление, что Н.Метлицкий страдает зудом сочинительства. Как можно в одной небольшой подборке сделать столько повторений? Гаврила, который тоже, кстати страдал, отдыхает.

 

Вот поэт, начинат с ритма: трам тарам, трам тара рам… и думает, о чем же написать? Трам тарам… И, вдруг, выскакивает  «О, мая Беларусь…» Дальше, забыв о предыдущем творении, – «О краіна мая…»; «О неба!» (уже с восклицательным знаком); «О час неспакойны…»; «О, колькі б Пушкін змог яшчэ…» Автор так увлекается, что даже забывает ставить знаки препинания.

 

Однако эта подборка получилась еще и кровавая: «на крывавых шляхах…»; «Ад пралітай крыві, ад аселага попелу пыльныя...»; «А ўчора, запырсканае крывёй»; «Паўсюдна ліецца бязвінная кроў»; «Крывавая дзея ці спыніцца гэта?..»

 

Впрочем, поэзия Н.Метлицкого обильно сдобрена подобными образами.

 

Невозможно критиковать содержание таких «произведений». Они больше похожи на творения графоманов. Если кто-то осилит – делайте выводы сами…

 

Алесь Новікаў

 

 

 

Мікола Мятліцкі, «ЛіМ» 4-20.01.2017г.

 

О, мая Беларусь, на руінах

жахотнай вайны

Ты ўставала не раз за стагоддзі

трывуча-жывучая.

У курганах сівых спяць бязвесна

героі-сыны,

Праз стагоддзі цячэ ручаінаю

мова пявучая.

 

Я цябе зберагу – і нашчадкам сваім

перадам

Не разбітую ўшчэнт, на крывавых

шляхах ацалелую.

Мне не выпала зброю сцінаць за цябе,

як дзядам,

Цішыню тваю чуцъ над палямі баёў

амярцвелую.

 

Дзень твой светлы тварыць спраўна

выпала рупнасцю рук,

I паветра ўдыхаць, што не пахне

ні толам, ні порахам.

Упівацца вясной песняй той, што

над полем жаўрук

Заспявае не раз, не заглушаны

грозлівым сполахам.

 

I далоні сагрэць над кастром,

што сівы партызан

На гарбаціне дота развёў,

юнакоў памінаючы.

I каўтаць па глытку старажытны

заслаўскі туман,

Ад суровае споведзі ўласнае сэрца

сцінаючы.

 

Год багата сплыло і нямала сальецца

ў вякі,

О краіна мая, – дні мінулі

жахотна-магільныя,

Як вярыгі вякоў, перад намі

ляжаць бальшакі

Ад пралітай крыві, ад аселага попелу

пыльныя...

 

Беларускае неба

 

Ты разгарнулася над зямлёй

Блакітам і россыпам зорным.

А ўчора, запырсканае крывёй,

Было ад куродыму чорным.

 

Блішчэла крыжамі варожых крыл,

І тонамі бомбаў спадала,

I смужыла заравам небасхіл,

I ў нечых вачах прападала.

 

Працятае водгуллем кананад

I рознае іншае трасцы,

Сачыла звысоку, як куля, снарад

Свае пракладаюць трасы.

 

О неба! Праменнага сонца святло!

Змяніла сваю апранаху.

Не верыцца нават, што ты было

Учора з крыві і жаху.

 

Хачу, каб дзеці маёй зямлі,

На захадзе сонца, на ўсходзе,

Бачыць блакітным цябе маглі

І ў гэтым пахмурым стагоддзі.

 

***

Палошаць навіны – жахлівыя зводкі:

Паўсюдна ліецца бязвінная кроў.

Век новы – і гэты на памяць кароткі –

Не помніць пра лесы былых ліхвяроў.

 

О час неспакойны, драпежна-разбойны,

Дзе тое, каб людзі у міры жылі?

Дзе вокам ні кінеш – канфлікты

і войны,

Шумераў святыні ў руіны ляглі.

Крывавая дзея ці спыніцца гэта?

Планета сягоння палае на трэць.

Няўжо ён магчымы, такі канец свету,

Каб разам у ядзерным смерчы згарэцъ?

 

***

 

Занесла калодзеж пяском-плывуном,

У дзённае неба глядзіць мутным дном.

Ад раніцы чышчу, зліваю воду,

Па сцежцы, травою забітай, іду.

 

Сцен хаціны даўняй астача-трухля.

Натужны, цягучы усхліп жураўля.

І толькі калодзеж – і зараз жывы,

Палошча зноў небны шматок сінявы.

 

***

 

О, колькі б Пушкін змог яшчэ

Сказаць Расіі праўды скрушнай!

Ды без яго час працячэ –

I ён забіты раўнадушна.

 

І ўсе наступныя вякі

Гараць, бы ў недасяжжы зоры,

Ім несказаныя радкі,

Ім ненапісаныя творы.

 

***

 

Выстружу лыжку

З ліпавай плашкі.

З цела бярозы –

Белыя шашкі.

 

З ясеня выстружу

Ёмкую міску,

З вольхі – сальніцу,

З хвоі – калыску.

 

З вербіны – дудку,

З моцнага дуба –

Шулы для брамы,

Хаце – падрубы.

 

Лёткія лыжы –

З клёна старога.

Толькі з асіны горкай –

Нічога.

 

***

 

Латока, Прыазер'е, Кумяліна.

Мне памятная кожная мясціна.

 

Камлістая, як толькі ўзвесці вока,

Шумела глуха соснамі Латока.

 

У птаства мела поўнае давер'е

Парослае чаротам Прыазер'е.

 

Ласёў вадзіла сцежкамі няспынна

Праз хмыз густы балотны Кумяліна.

 

Цяпер яны – мінулага быліна,

Латока, Прыазер'е, Кумяліна.

Оставить комментарий (4)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.