Необычная рефлексия в произведениях Татьяны Сивец
Собрался было сравнить творчество Татьяны Сивец и Марии Мартысевич и тут нашел интервью с Татьяной.
Я хорошо, как психолог, ощущаю Т.Сивец, эту милую, приятную молодую женщину, потому что знаком с ней. Какое-то время приходилось общаться. Считаю ли я ее талантливым поэтом? Считаю.
Отмечу: многое, что говорится о ней в интервью, не является явными комплиментами, а есть реальность. Это достаточно образованная и, главное, грамотная, личность. Конечно, если убрать компонент веры. Даже мне трудно бывает понять – вера реальная или показная, поскольку много видел на своем веку верующих подлецов. В том числе и сейчас наблюдаю таковых среди своих преследователей за критику.
Отправляю вас к интервью, в котором есть фрагменты латентной дискуссии со мной. Сам же приведу стихотворения Т.Сивец и М.Мартысевич. Читатель может непосредственно сравнить тяжелую рефлексию Татьяны и великолепный юмор Марии.
Алесь Новікаў
Таццяна Сівец
Доктар, мне штосьці перашкаджае
дыхаць i гаварыць!
Доктар, вы можаце гэта з горла
майго ўзяць i выразаць назаўсёды?
Не, спачатку было нічога...
Нават пэўная асалода...
Быццам бы там жылі два заўзятыя дудары...
Ды пасварыліся, вырашылі завастрыць
Свае гукі, парэзаць рукі,
усёю мной завалодаць...
І разбурыць...
Я вышуквала лекі па Гугле i лемантары,
Але ў выніку ўсё ўнутры мяне
абярнулася дагары!..
Доктар, у вас пальцы такія халодныя...
А адчуванне такое,
што нешта ўва мне гарыць!
Доктар, калі раней спявала,
енчыла, падала ў небыццё,
Мне нічога не каштавалі ноты гэтыя,
слёзы, крокі,
А цяпер я быццам крыштальны, крохкі
Інструмент, напоўнены пачуццём...
І я плачу, бачыце, як дзіцё!
Бо няма нi сыходу мне, ні палёгкі,
Нi царква не ратуе больш,
Hi касцёл...
Ад уздыху кожнага паскараецца крывацёк,
Чуеце? Што ж пазіраеце,
быццам на адкрыццё,
На вусны мае, запясці, калені, локці?..
Дайце лекі мне ад шаленства!
Я ж ведаю, вы дасцё!..
Мне штохвілінна коле, драпае ды ipвe...
На змаганне, доктар,
наогул не засталося змогі
Забываюся, адрываюся ад падлогі
Каб упасці долу і зноўку – уніз-уверх!..
Як гэта называецца, доктар? Магчыма, звер,
Што аніяк не вырвецца
з цёплай сваёй аблогі?..
Можа, там нехта хаваецца ад завей?..
Хто там няспынна, нястомна мяне заве?!.
Доктар мне кажа, што ўсё да раніцы зажыве,
З горла майго выцягвае зорачку
з помніка Перамогі,
Глядзіць убок i гладзіць па галаве...
***
Марыя Мартысевіч
Вось адзін мой дзядзька. Без цёткі не можа жыць,
як яе няма – зрываецца і бяжыць,
потым падае, сікаецца і скавыча тупа.
Цётка кажа, гэта Альцгеймер у яго галаве
заступіў яму розум і звіліны мозгу рве,
абяцае, што дасць яму пастраляць па Маскве
і сягнуць на эсмінцы тваіх берагоў, Гвадэлупа.
Вось другі мой дзядзька. Ён доўга жыў у глушы,
у яго галаве насіліся скавышы,
ён уцёк з дому, сеў на цягнік – і вось ён у Вільні.
Мая цётка й кузіны не ведаюць, што ён там,
танчыць на Гедыміна й паказвае «фак» мянтам,
але хутка Блэйлер скамандуе: «По местам!» –
і аформіць загад, і дашле яму на мабільны.
А вось ты. Ты – мой сябар і ты надзвычай круты,
ты даеш часу хабар і жжош – за сабой масты,
але будзь ты знаток, футбаліст, рэканструктар ці геймер,
два на метр і два ў глыбіню – гэта й твой маштаб.
Першы трэмар – ну вось, і цябе выклікаюць у штаб
генералы Базедаў, Паркінсан і маршал Альцгеймер.
Читать еще по теме: «На крючке у Бога»