Мой дзед, Міхаіл Южык
Мой дзед, Міхаіл Южык
Мой дзед застаўся маладым.
Ён Мішам быў, як я.
Пайшоў звычайным радавым,
наўкол вайна.
Я ўсё жыццё яго не знаў,
ды верыў, што калісь
ён вернецца з вайны назад,
каб з намі жыць.
Аднак сумуе навіна:
з зямлі ніхто не ўстаў,
мой дзед, калі прыйшла вайна,
у бітве паў.
Ён пад Смаленскам недзе знік
без крыжа і груда.
Што думаў ён у гэты міг –
скажы, вада.
І бацьку ў Гомелі майго
выхоўвалі дзядзькі,
дзе Сож чароўнаю ракой
цячэ ў стагі.
апрель-2015
***
Ты праходзіш забітым салдатам
па палях абгарэлых сваіх.
Не загладзіш, не выправіш страты,
Толькі позірк прыпыніш на іх.
Ты ўжо прывід. Ні рукі, ні ногі
На зямлі не пакінуць слядоў.
Сваім справам судзя самы строгі,
Праплываеш над пожнямі зноў.
І здаецца, яшче б хоць дзянёчак,
То паправіў бы ўсё і паспеў…
Ты ўжо прывід. Халоднаю ноччу
Адлятаеш у зорны пасеў.
АнтыРЫФМАР-2009
20 студзеня 2016 года ў зале пасяджэнняў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак. Пачатак у 16.00.
Руководство общественной организации «Союз писателей Беларуси» ввело в заблуждение, а попросту обмануло Министерство юстиции Республики Беларусь, высокую организацию, которая осуществляет контроль за соответствием деятельности республиканских общественных объединений Конституции Республики Беларусь, иным актам законодательства и их уставам.


