«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

"Тут думка зліваецца з песняй бліскучай..."

24/02/2015 в 17:02 Юрась Нераток поэты , Бел.
І рынуўся на брата брат, каб падзяліць старонкі і славу. А той, хто даўно ўсё падзяліў, адно ўхмыляўся ды паціраў рукі.

 

юрась нератокУ афіцыйных літаратурных колах апошняе дзесяцігоддзе модным стаў штамп пра тое, што кнігі, выдадзеныя "саматугам", а не ў спецыялізаваных дзяржаўныхвыдавецтвах, быццам бы другасныя ў літаратуры. "Быццам бы", таму што ў часы, трошкі ранейшыя, амаль усім пісьменнікам даводзілася збіраць грошы або шукаць спонсараў, каб рэалізаваць створанае, а суадносіны крытэрыяў узроўню творчасці і чалавечага фактару ў дэкларавана-мастацкіх выдавецтвах усім пісьменнікам добра вядомыя. Зрэшты, размова не пра тое, што нельга змяніць, а пра тое, што зроблена.

 

Петлямі стаўся мой лёс, ямамі. I вярэдзіць нязводнае: навошта? Бо відавочна, што змяніць не змагу анітрохі ў дарозе сваёй.

 

А тое, што зроблена, перад Вамі: зборнік паэзіі Міхася Южыка "АнтыРЫФМАР". Южык больш вядомы ў беларускім літаратурным асяроддзі як выдатны празаік, папулярны як крытык і неўтаймаваны віртуальны апанент.

 

Там на першым паверсе кватэра, і ў сад

тры акны год трынаццаць глядзелі.

Цераз вокны ў кватэру ляцеў зарапад

і гучалі напевы мяцеліц.

 

Бадай, апошняе (апроч рэдкіх вершаваных падборак і выстаўленага ў Інтэрнеце), што давялося чытаць з паэзіі ў Міхаіла Юр'евіча, быў "Белый сад" Михаила Сотникова, зборнік, які ўвабраў юнацкія вершы аўтара, месцамі папраўленыя, а месцамі прыгладжаныя ягонай жа, яшчэ не стандартна-прафесійнай, але адчувальнай да Слова рукой. Было тэта ў самым канцы мінулага стагоддзя.

 

Ніколі не хацеў вярнуцца ў дзяцінства. Не таму што яго так званая бясхмарнасць у мяне пад вялікім пытаннем, а таму, што баюся перажыць нанова ўсе нягоды і рас­чараванні, што зазнаў у юнацтве, маладосці ды сталасці.

 

"АнтыРЫФМАР" Южыка ўразіў. Напэўна, так бы ўразіў Кай Снежную Каралеву, калі б з кавалкаў лёду ўрэшце склаў слова "ВЕЧНАСЦЬ".

 

Выцягваюцца дрэвы над асфальтам

у доўгую алею, ды ідуць

пад імі людзі. З векавечнай жальбай

глядзіць нябёс настуджаная ртуць.

 

Менавіта Вечнасць (як сама па сабе, так і ў па-мазахісцку балючых замілаваннях існасцю, у прыкрасці ад уласнай недасканаласці, у непахіснай веры ў Найвышэйшае) - асноўны настрой абедзвюх частак зборніка: першай - "РЫФМАРА", дзе паэт па-майстэрску ўкладвае думкі і эмоцыі па канонах вершаскладання; другой - "АнтыРЫФМАРА", дзе пераважна ў прытчавай форме падаюцца аўтарскія назіранні, асветленыя ўспышкамі паэтычнага азарэння.

 

О, блуканні ў мінулым! Бясконцая вязь

успамінаў рахункаў не зведзеных.

Не вадзіце, прыгадкі, па роспачы нас

і не тыцкайце пысамі беднымі.

 

Кранае не толькі майстэрства напісанага, а і бездакорна вытрыманая (не ў сэнсе мантравых паўтораў або кампіляваных эпіцыклаў, а камертонная - на водгук душы) цэльнасць: у лексіцы, пачуццях, адданасці Слову.

 

Патокі жыцця нясуцца.

Адчуць іх ці хопіць дня?

Напятыя нервы рвуцца –

лядашчая іх браня.

 

Паэзія Южыка адметная ў беларускай літаратуры: яна сягае за традыцыйны сціпла-сарамлівы фармат, пашырае межы беларускага вобразнага слова. Але не скандальна або эпатажна, а эвалюцыйна - спакойна і натуральна.

 

Няведанне будзем клікаць,

лагоднае існаванне...

Ды позна - з цягучым рыкам

у Лету надзейна канем.

 

Так склалася, што аддаваць належнае даводзіцца тым творцам, якія навідавоку, сышоўшых успамінаць дзеля прыліку, пад "кампанію" або каб супакоіць сумленне. А тыя, хто побач - няхай пачакаюць...

 

Падманам поўніцца таемная прастора...

Мне хочацца пабачыць вас не так,

 не ў тым святле, што падае з Фавору,

 а жабракамі, цёмнымі як грак.

 

Міхась Южык выдае "АнтыРЫФМАР" перад уваходам у сталасць - узрост, калі добра бачна і тое, што было, і тое, што будзе. Як паэт ён адназначна адбыўся. Ацэніць хто ці не? Скажа слова або будзе зноў прыкрая звыклая цішыня і фармальныя анонсы?

 

Шмат гадоў працякло ў несціханых патугах,

намаганнях такіх, калі скура ў крыві.

Прыпадаў да камення, напружана слухаў:

ці не стане хто звонку, не крыкне: "Жыві!"

 

Усім пісьменнікам добра вядома пачуццё палёгкі, калі з душы звальваецца груз твораў, выдадзеных кнігай. I ніколі не вядома, колькі яшчэ адведзена часу і творчага па-тэнцыялу.

 

Эх, ранак бы счакаць і распачаць нанова

свой запаветны шлях за светлаю журбой,

і зліцца пакрысе з рачулкай лугавой,

і васількамі стаць. Ці проста ціхім словам.


"АнтыРЫФМАР" выходзіць прэзентацыйна-падарункавым накладам-дастатковым, каб напісанае засталося і можна было рухацца далей.

 

Юрась Нераток

 

антырыфмар, міхась южыкантырыфмар, міхась южык

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З НЯВЕДАННЕМ ЧОРНЫМ I БЕЛЫМ

 

У наш перанасычаны інфармацыяй век цяжка кагосьці чымсьці здзівіць. Тым больш цяжка ўразіць аматараў літаратуры пасля Шэкспіра і Дастаеўскага. I ўсё-ткі кожны Божы дзень мільёны паэтаў планеты Зямля бяруцца за пяро, упэўненыя, што з'яўляюцца першаадкрывальнікамі нечага таемнага і вялікага. Насамрэч яны нічога не адкрываюць свету, проста свет прыадкрывае ім іншы свой бок.

 

Нядаўна ўразумеў, што апошнія дваццаць гадоў займаюся толькі адным - развагамі пра жыццё і выяснением месца ў ім для свайго бясцэннага эза. Увогуле, філасофскія канструкцыі "сусвет і я" ды "сусвет без мяне" ёсць асноўныя рухавікі любой творчасці. Што гэта такое наўкол нас, успрынятае дадзенымі прыродай органамі пачуццяў? Што станецца з гэтым усім у міг, калі мы памром? Праклятыя пытанні, на якія адназначна не змаглі адказаць найвялікшыя мудрацы чалавецтва. Не змаглі, бо ніхто яшчэ не вяртаўся з вотчыны мёртвых, з-за рысы, адкуль, верагодна, бачыцца Ісціна. Тым не менш пытанні ставяцца І адказы на іх нястомна шукаюцца - па той простай прычыне, што без гэтых няпэўных і неканчатковых адказаў, бывае, жыць немагчыма.

 

У кнізе паэзіі "АнтыРЫФМАР", якую выдаю да свайго саракагоддзя, па сутнасці нічога няма, акрамя гэтых пакутлівых праклятых пытанняў і нясмелых адказаў на іх. Дваццаць гадоў упартага думання прывялі мяне ўсё туды ж - да Няведання, нібы абышоў шар зямны і апынуўся ў пачатку шляху. Застаецца толькі падзякаваць жыццю за сам шлях.

 

Аўтар

 

АнтыРЫФМАР / Міхась Южык. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2009. — 182 с.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.