Калі пакідаюць шпулькі...
У Таццяны Сівец вельмі добрая беларуская мова. Яна ёй валодае дасканала. І вось што піша збянтэжаны Саўка мы-крытык Міхась Южык (Сотнікаў):
“Што яшчэ ўразіла: дыхтоўная натуральная мова Шніпа, у параўнанні з якім Сівец (сімпатычная, дарэчы, жанчына) як у рот цяжару набрала, кепскае, невыразнае вымаўленне”.
Вось так, спадар Трусаў, трасяншчыкі ўжо далёка па-за кадрам.
***
Мы-разь Южык:
“Уразіла, як некаторыя з беларускай грамады радаваліся і злараднічалі з нагоды гібелі палявога камандзіра Данбаса Гіві. Мала таго, што забойства праз тэракт само па сабе ганебнае, дык яшчэ цешыцца смерці чалавека – пеставаць самыя нізкія з магчымых пачуццяў”.
***
Мэ Южык:
“Я разумею, што дамаросламу палітолагу сумна: блог яго не чытаюць, каментары там не піша ніхто шмат гадоў, даводзіцца размаўляць з самім сабою ў розных абліччах: “Карандзей”, “Ляшчынскі”, “Барматуха”, “Жабка”, таямнічы “чытач партала” – гэта ўсё Новікаў у памнажэнні сваёй асобы”.
Канешна, да Навінак гэтае пухкала не даедзе. І добра, бо там ён напужае багата народу, у тым ліку і ў белых халатах…
Алесь Новікаў