В эту ночь старый Летун не спал. Ворочался с боку на бок, умащивался и так и этак - сон не шел. Рядом на полу храпел Игнат - старший сын. «Паскуда, хлебнул все ж таки чарку на ночь»...

Георгий МАРЧУК, «Крик на хуторе».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Разное»

Адам ГЛОБУС: «Я не хачу, каб на плакатах былі толькі салдаты з аўтаматамі...»

09/12/2014 в 10:12 www.nv-online.info интервью

Шчымлівыя пытанні

задаваў Руслан ГАРБАЧОЎ.

 

Неардынарны пісьменнік і мастак распавёў “Народнай Волі”, на чым, на яго погляд, павінна будавацца моцная сям’я, як трэба ставіцца да рэўнасці і што зацягнула яго ў бардэлі за мяжой.

 

глобус и неизвестная женщина

 

— Колькі гадоў вы ў шлюбе?

 

— Дачцэ больш за трыццаць гадоў, значыць, і ў шлюбе я столькі.

 

— Як вам з жонкай удалося такі доўгі час быць разам?

 

— Скажу шчыра: і ў мяне, і ў яе першыя спробы шлюбаў былі няўдалыя. Другі варыянт выйшаў больш трывалым. Ісці на трэцюю спробу, я лічу, няма сэнсу.

 

Я раздзяляю паняцці “каханне” і “любоў”. Каханне — гэта пачуццё экспрэсіўнае, нетрывалае. А любоў можа быць даволі трывалай. На мой погляд, каханне — платанічная з’ява, любоў — калі чалавек проста не можа жыць без другога чалавека.

 

Некалі я напісаў: любіш не таго, з кім кладзешся ў ложак, а з кім прачынаешся. Я прачынаюся кожную раніцу з жонкай.

 

— Якую ролю вы іграеце ў сям’і?

 

— Я прытрымліваюся такога правіла: жанчынам, якіх любіш, трэба дапамагаць. Не прызнаю штучнага патрыярхату: вось я мужык, я гаспадар. Я ведаю, што жанчына слабейшая апрыёры. Калі пачняце біцца, то ясна, хто будзе мацнейшы. Дык што, гэта трэба даказваць?

 

Жонцы я дапамагаю рэалізоўвацца як творчай асобе. І, ясна, дапамагаю па гаспадарцы. Ёсць шмат побытавых рэчаў, якія я раблю лепш, а ёсць такія, якія жонка робіць лепш. 

 

— Якія плюсы і мінусы ў жыцці жанатага чалавека?

 

— Я так даўно быў нежанатым чалавекам, што нават не ведаю. Маю шмат знаёмых, якія жывуць без жанчын. Сям’я ў іх як быццам ёсць, але яна ўвасоблена ў дзіўнай форме. Нядаўна знаёмы згубіў маці, з якой пражыў 65 гадоў. Для яго гэта страшная драма, з якой ён паўгода не можа выйсці. Сямейныя адносіны, пачуцці, якія ў мяне ўзнікаюць з дзецьмі і жонкай, у нежанатых могуць пераносіцца, да прыкладу, на пляменнікаў, вучняў. Нават калі ты манах у кляштары, усё роўна ў цябе ёсць сям’я з братоў па веры. У кожнага чалавека ёсць сям’я, проста яны розныя.

 

— Чаму гэты ваш знаёмы не ажаніўся?

 

— Калі чалавек пераскоквае перыяд маладосці і лёгкасці, то з кожным годам яму робіцца цяжэй і цяжэй адмовіцца ад эгаістычных памкненняў. Мой знаёмы, відаць, проста праскочыў гэты перыяд лёгкасці. Ён чакаў жанчыну, якая ўвесь час абяцала яму вярнуцца. Але яны так і жывуць зараз: яна пад Масквой, ён на дачы пад Мінскам.

 

Читать далее>>>

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2015 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.