"Ибо все, что я пишу и создаю сегодня и буду сотворять завтра, вижу в том незримую поддержку и улыбку моего страстного, непутевого, горячего в поступках и желаниях, страстях и бедах человеческих, моего незабвенного отца. Может, таким образом облегчу перед ним свою вину, и маленькая девочка с непослушными косами, заплетенными его добрыми руками, перестанет молчаливо заглядывать мне в самую душу".

Ирина ШАТЫРЁНОК, "Старый двор".
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Мнение»

Сумніўна, калі ананімна

17/10/2016 в 17:10 Ірына Шатыронак дискуссии , критика

У рубрыцы газеты «ЛіМ» ёсць штомесячны раздзел, дзе публікуюцца кароткія агляды часопісаў «Полымя», «Нёман» і «Маладосць». ІІачынаючы з № 20 за 20 мая 2016 г., звярнула ўвагу вось на што: агляд нашых літаратурных таўстуноў выйшаў пад загалоўкам «Парад выдатнікаў» і чамусьці без прозвішчаў аўтараў крытычных аглядаў (як гэта звычайна было). У аглядах без прозвішчаў з'явіліся тры шкалы ацэнак: «Выдатна», «Сумніўна» і «На суд чытача». Адзнака «Выдатна» – гэта найвышэйшая пахвала, амаль ідэальная за ідэальны, з пункту гледжання мастацкасці і эстэтычных катэгорый, твор, што малаверагодна, а ў літаратуры яшчэ і вельмі рэдкая рэч, таму, на мой погляд, і вельмі адказная. Адзнака «На суд чытача» не выклікае ніякіх пярэчанняў, а вось адзнака «Сумніўна» выклікае пытанні. У самім слове ўжо крыецца дваістасць, схаваны нейкі падтэкст.

 

Напачатку нават узрадавалася гэтай рубрыцы. Нарэшце, дачакаліся: і ў «ЛіМе» прафесіяналы таксама засумняваліся ў якасці некоторых сучасных твораў, ды і чытачам надакучылі ладна дыетычныя стравы, якія падаюцца на старонках газеты пад выглядам крытыкі. Пакуль не прачытала ў № 32 за 12 жніўня 2016 г. пад загалоўкам «Празаікі перамагаюць» наступнае: ацэнка «Сумніўна» была выстаўлена дасведчанаму крытыку Георгію Кісялёву за яго рэцэнзію «Не ищи меня там», зборнік Г.Барташа «Ботиночки» (Мінск, «Галіяфы», 2015), апублікаваную ў часопісе «Нёман».

 

Крытычныя артикулы, нататкі, агляды, водгукі Георгія Іванавіча Кісялёва адрозніваюцца спакойнай, узважанай манерай, падрабязным аналізам, удумлівасцю і добразычлівасцю. Старэйшы па ўзросце і дасведчаны ў літаратуры, жыцці, ён шчыра дзеліцца з чытацкай аўдыторыяй сваімі ўражаннямі, як у выпадку са зборнікам вершаў Г.Барташа. Многія б паэты, годна не ацэненыя і не заўважаныя, былі б удзячныя крытыку за такую разгорнутую рэцэнзію.

 

Стараюся чытаць усе крытычныя працы Георгія Кісялёва, прачытала і яго апошнюю рэцэнзію. Мне нават здалося, што не каштаваў той зборнік гэткай пільнай увагі, ёсць дастаткова іншых аўтараў і кніг, каб завастрыць цікавасць крытыка на праблемах сучаснага вершаскладання (усе ў нас вакол адны паэты, ніхто не назавецца вершаскладальнікам, тым больш версіфікатарам, а сапраўднай паэзіі і не адшукаеш; гэта як са здабычай золата: шмат тон грунту трэба перапрацаваць, каб намыць часцінкі найчысцейшага золата). Нездарма крытык называе сябе «спрактыкаваным» чытачом паэзіі, яму ёсць з кім і з чым параўноўваць, і гэта параўнанне не на карысць заяўленага ўкладальнікам зборніка «Ботиночки». Прыведзеныя тэксты пра гэта сведчаць. Нездарма словы крытыка гучаць так горка і расчаравана.

 

А што ж маем у ацэнцы без прозвішча, лічы ананімнай, якая выклікае пытанні? Прывяду яе ў поўным аб'ёме.

 

«Сумніўныя пачуцці выклікае рэцэнзія Георгія Кісялёва на паэтычны зборнік Георгія Барташа "Ботиночки", якая друкуецца ў шматабяцальнай рубрыцы "Искусство суждения". Напрыклад, "...почему же всё-таки автор назвал свой сборник "Ботиночки"? Одноименное стихотворение не произвело на меня впечатления, потому что написано верлибром». Густ – недатыкальны скарб асобы, з гэтым ніхто спрачацца не будзе. Аднак калі адну з найбольш пашыранных у сусветнай літаратуры паэтычных форм называюць бясформенным кавалкам прозы, калі ёй адмаўляюць у прыналежнасці да паэзіі праз адсутнасць рыфмы, толькі і застаецца паспачуваць Максіму Танку, Максіму Багдановічу, Веньяміну Блажэннаму і іншым геніям верлібра. Колькі гадоў аддалі яны служэнню памылковым ідэям!..»

 

Першае. Крытык Г.Кісялёў аднёс да кавалка прозы, разбіты на рознай даўжыні радкі, не верлібры геніяў сусветнай літаратуры, якім паспяшаліся паспачуваць у рубрыцы «Сумніўна», але толькі верлібры аднаго Г.Барташа, а гэта, самі разумееце, зусім розныя рэчы. Не варта так груба вырываць цытаты з кантэксту.

 

Другое, а можа, і самае галоўнае. Упэўненая, крытык Г.Кісялёў доўга і цярпліва працаваў над сваім артыкулам, чытаў і перачытваў зборнік, разважаў над творчасцю Г.Барташа, мучыўся, не раз узважваў свае заключэнні, рабіў нататкі, параўнанні, звяртаўся да класікаў, таго ж Уладзіслава Хадасевіча.

 

Трэцяе. Ён потым гэтак жа доўга і пакутліва пісаў свой аб'ёмны артыкул. Каб не ведаць такога цяжкага хлеба аўтару «лімаўскай» рубрыкі «Сумніўна», што з такой няўдзячнай лёгкасцю вынес сваю вельмі асобасную выснову.

 

Прызнаюся, даўно сябрую з крытыкам Георгіем Кісялёвым, чалавекам міралюбным, прыстойным, крайне сумленным, начытаным, з адмысловым густам. У яго ёсць чаму павучыцца, асабліва прафесіяналізму, за плячыма не толькі маскоўскі літаратурны інстытут, але і вялікая літаратурная школа крытыка, тонкага паэта і перакладчыка. Ён не першы год уважліва адсочвае падзеі, імёны, кнігі ў сучаснай беларускай літпрасторы.

 

Ірына ШАТЫРОНАК

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.