Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Конкурсы»

Пустата

06/07/2017 в 19:07 Алесь Новікаў "ЛіМ" , поэзия

 

Абодва вершы, якія прадстаўлены на конкурс «Першацвет» (надрукаваны ў газеце «ЛіМ») з поўнай упэўненасцю можна аднесці да пустышак. Агульнае, што іх аб’ядноўвае – жаданні. Гераіні чагосьці жадаюць. Гэта адзін з прыёмаў сучасных «жаночых» вершаў. Стогн – іх першая прыкмета. Стогнуць па героям, да якіх гераіні палаюць запалам.
 

Крытыкаваць падобную версіфікаваную – удала ці не – прозу, няма ніякага сэнсу. Таму ўсё зводзіцца, у асноўным, да мноства пытанняў.

 

Конкурс «ПЕРШАЦВЕТ»

Воля Чайкоўская

 

***

 

я хацела б ператварыцца ў журавіну

або ў кроплю вады

зліцца з ландшафтам

згубіцца ў лесе

застацца тут назаўжды

 

я хацела б зрабіцца разгубленай

і бездапаможнай

згубіць квіток

пашпарт

забыцца на асцярожнасць

 

я хацела б развучыцца плакаць

наогул забыць што такое слёзы

зразумець як правільна і не балюча

але не заўжды выходзіць

або проста інакш не можна

 

я хацела б зрабіцца ружовай

або фіялетавай кветкай

такой якія растуць каля твайго дома

слухаць дзіцячы смех

вымяраць глыбіню дзён

будаўнічай рулеткай

 

я хацела б сыходзіць

але заўжды да цябе вяртацца

 

размаўляць

бачыць

дакранацца

 

---

– дзе «тут»?

– што за «квіток»?

– капрызная гераіня пастаянна раве: «я хацела б развучыцца плакаць».

– «зразумець як правільна і не балюча». Што зразумець?

– «слухаць дзіцячы смех». Чый смех, адкуль ён там?

 

Увогуле, у агародзе бузіна ...

Тое ж самае і з наступным вершам, які ў большай ступені закручаны.

 

 

***

 

Конкурс «ПЕРШАЦВЕТ»

Вікторыя Смолка

 

Каб вочкам кветкі ўздоўж зямлі

Упасці мне на крок маленства:

Пабачыць светла, як ішлі

Дзяўчынка з Марай сцежкай сэрца.

 

Хачу ўсёчулай цішынёй

Запоўніць келіх дня гранёны,

Каб ліў свой спеў у сэрцазвон

Зноў голас, небам блаславёны.

 

Далоні Мары на плячы

Адчуць хачу і адчуваю,

Калі ў пялюшках аблачын

Бог вершанятка спавівае.

 

---

– што такое «вочка кветкі»?

– як гэта «ўздоўж зямлі»? А папярок як?

– што такое «крок маленства»?

– што азначае «пабачыць светла»? А «пабачыць цёмна»?

– што такое «сцежка сэрца»?

– чаму келіх «гранёны»?

– што такое «сэрцазвон» і як у яго «ліць спеў»?

– два апошнія радкі наогул глупства.

 

Алесь Новікаў

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.