Прэмія Цёткі - 2017
Прэмію Цёткі
за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў абвясцілі РГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” ў 2015 годзе.
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).
У кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца, заахвочвальных прызоў не прадугледжваецца. Кожны пераможца атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by, дзе размешчаны статут прэміі.
Літаратурны спіс:
-
Арлоў Уладзімір. Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі.
Тэхналогія -
Аўласенка Генадзь. Зайка польку танцаваў.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Аўласенка Генадзь. Малпачка – дачка нябеснага дракона.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Бадак Алесь. Жывёльны свет.
Мастацкая літаратура -
Баравікова Раіса, Ліпскі Уладзімір. Пра Бусю, які жыве на Беларусі.
Харвест -
Бука Надзя. Бася і Піглас.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Бунта Тамара. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка.
Мастацкая літаратура -
Бутэвіч Анатоль. Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў.
Мастацкая літаратура -
Голуб Юрка. Птушыны радавод.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Дамаронак Таццяна. Казкі сінявокай зямлі.
Беларусь -
Зэкаў Анатоль. Лічба з літарай сябруюць.
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Карлюкевіч Алесь. Цёплыя назвы яе Вялікасці Вады.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Карлюкевіч Алесь. Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Кебіч Людміла. Як Алеся пальчыкі лічыла.
Народная асвета -
Ліхадзіеўская Алена. Вераб’іная вясна.
Каўчэг -
Ліхадзіеўская Алена. Лясны балаган.
Каўчэг -
Ліхадзіеўская Алена. Сараканожка Зіна.
Каўчэг -
Ліхадзіеўская Алена. Спаборніцтва.
Каўчэг -
Марчук Георгій. Агапка, Арцёмка і злы Воўк.
Мастацкая літаратура -
Масла Алена. Мяне завуць Лахнэска.
Адукацыя і выхаванне -
Муравейка Іван. Званочкі ў блакіце.
Мастацкая літаратура -
Несцяровіч Уладзімір. Эпоха русалкі.
Галіяфы -
Пазнякоў Міхась. Возера Дзіва.
Мастацкая літаратура -
Панізнік Сяргей. Гасцінцы з пуцявін-гасцінцаў.
Тэхналогія -
Пашкоў Генадзь. Вясёлыя канікулы.
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Плавінскі Мікалай. Прыгоды Васількі з Брачыслаўля.
Беларусь -
Прыгодзіч Зіновій. Арцёмкавы канікулы.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Прышчэпава Таццяна. Апельсінавы настрой.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Севярынец Кастусь. Беларуская хрысціянская азбука.
Пазітыў-цэнтр -
Скаржынская-Савіцкая Ганна. Мішка-прывід.
Народная асвета -
Стэльмах Алена. Дуб і крумкач.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Улашчанка Леанід. Ножкі Сараканожкі.
Мастацкая літаратура -
Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Чарняўскі Мікола. Едзе вожык на кані.
Выдавецкі дом “Звязда” -
Шталенкова Ксенія. Адваротны бок люстра.
Мастацкая літаратура -
Ягоўдзік Уладзімір. Прыродны азбукоўнік.
Народная Асвета -
Якімовіч Аляксей. Металічны чалавек.
Пачатковая школа -
Якімовіч Аляксей. Сем гісторый пра воўка і вожыка.
Пачатковая школа
ЖУРЫ:
Пятро Васючэнка
Вольга Гапеева
Вера Жыбуль (Бурлак)
Вольга Мазурава
Андрэй Хадановіч
Васіліса Паляніна-Календа
Валерый Славук
Тамара Шэлест