Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Літаратурнае пустазелле

20/04/2017 в 17:04 Алесь Новікаў іх "шэдэўры" , критика

 

“Я ў мастацкім агародзе

толькі марная трава...”

 

Кандрат Крапіва

 

 

“Савецкі энцыклапедычны слоўнік” так вызначае паняцце "графаманства": схільнасць да бясплённага пісання, складальніцтва.

 

Кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на ўсіх перакрыжаваннях – прэс-канферэнцыях, круглых сталах, у прэсе, тэле- і радыёперадачах – хваліцца высокім узроўнем творчасці членаў яго аб’яднання. У газеце “ЛіМ” №15 ад 14 красавіка 2017 года надрукаван “шэдэўр” – казка-прытча ад Алены Стэльмах, якая з’яўляецца першым намеснікам старшыні СПБ. Твор кажа сам за сябе і крытыцы не падлягае. Прывяду цытату, пачатак твора.

 

Гаспадарскі падворак на вачах прыходзіў у заняпад. Той конь, што калісьці шпарка бег паперадзе вазка, цяпер ледзьве ногі перастаўляў. I бізун яму не ўказчык. Сам сабе разважаў: “Чаго, як дурному, перціся, пыл глытаць? Людзей не перайначыш: цішэй едзеш – далей будзеш”. Карова-рэкардсменка запускацца пачала раней часу. Казала: “Надакучыла цягаць вымя з вёдрамі сырадою. Лепш пасяджу ў дэкрэце. А там відаць будзе”. Куры адна адну падахвочвалі – квахталі навыперадкі. Нягеглае свінчо і тое ў карыце лычом варыва круціла. Як сала на такім кручку нарасце? Каля сядзібы – запусты, воля вольная наўкол для нахабнага гавылу.

 

Стаіць пануры бык у стойле, жвачку жуючы, самотную думу думае: “Што за трасца такая? Расперазалася ўся суполка, як дзедаўская пуга. Ніякай управы на дармажэрцаў няма! Колькі ні панукай – дзе сеў, там і злезеш. Не жыццё, а багно топкае!”

 

Не захацеў ён мірыцца з такім абрыдлым існаваннем. “Хопіць славіцца кацьмакамі! “Гайкі” падкруціць усім месцічам трэба! Без разумнага павадыра тут не абысціся”, – зрабіла выснову мудрая жывёліна.

 

 

Гэта ўзровень не вышэй насценнай газеты ў хаце-чытальні. Страшэнная безгустоўнасць і літаратурная бездапаможнасць. Нагадвае мне чутае ў дзяцінстве ў гутарках дарослых: “Кума, чаго ты зубы лупіш? Гы-гы-гы…”

 

М.Чаргінец публічна груба абвінавачвае крытыка: Новиков А.П. никакого профессионального отношения к литературе и творчеству никогда не имевший, порочит литературный процесс в стране”.

 

Дык хто кампраметуе літаратурны працес і суполку СПБ, крытыкі ці самі супольнікі?

 

Алена Стэльмах і Анатоль Зэкаў

 

На пасашок яшчэ адзін кавалачак “шэдэўра” А.Стэльмах:

 

Нейкі час верхаводзіць спрабаваў гусак. Шыю доўгую, як верацяно, выцягне, дзюбатую галаву ганарліва ў неба задзярэ, распушчанымі крыламі ў паветры замалоціць. “Га-га-га!” – на ўвесь двор сіпата закрычыць, на ўсіх страху напусціць. Бывала, нават кінецца каго-небудзь за ногі шчыпаць – няма чаго без толку сноўдацца! А нясушка-добразычліўка кумільгом тут як тут: “Што, пан, гоману нарабіў? Можа, галава баліць, і пан палячыць яе хоча?” Вытыркне з пушыстага падолу гарлейку паўлітэркі – самаахвотны павадыр мілосна і абмякне. Нібы па вяровачцы, за спакуслівай сяброўкай следам падыбае. За вуглом свірна гагатун чарачку-другую коўтне, нешта загергеча і сціхамірыцца. Не зразумець: дыхае ці знежывелы? Колькі птушыным мазгам тае сівушнай атруты трэба? Затое ўсім цэлы дзень – латва: падворак гужуе, развясёлае кудахтание, заліхвацкая п'янка-гулянка куратнік па шчэпках разносіць. Неяк гусак мазгі адпіў, улукаткі пайшоў, не зважыў, куды павяло. Спярша – пад колы аўтамабіля, а потым і ў суп трапіў...

 

Алесь Новікаў

 

---

Чытаць яшчэ:

 

Вельмі цікава: “Крумкач” на сняданак, або Казкі Алены Стэльмах пра самую сябе”.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.