"Одна из немногих новостей, которыми люди не перестают восхищаться снова и снова, – это известие о том, что они скоты".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Надувная муха

25/01/2016 в 11:01 Александр Новиков отзывы

Да, именно та муха, из которой слона делают (надувают).

 

Отношения в писательской (творческой) среде достаточно интересные. Творческие тусовки можно сравнить с масонскими: такие же многоуровневые, закрытые или полузакрытые. Есть низшие слои, элита и приближенные. Все как в отдельно взятом королевстве.

 

Огромная заслуга таких тусовок в том, как для народа преподносят представителей элиты, кумиров для многих. То, что у простых людей является обычным явлением, у «великих» представляется необычным, неожиданным.

 

Я не знаю ни одного знаменитого писателя, ребенок которого достигал таких же успехов, как и он сам. Вспоминаю лишь один случай семьи Дюма, который подтверждает мои сомнения. Зато дети посредственных литераторов, естественно, могут быть посредственными литераторами.

 

Денис Мартинович, сын известного рецензента Александра Мартиновича, «покопался в белье» Короткевича и составил его «донжуанский список». Этим самым приобрел вес в своей среде. Даже получил высокую премию. Похоже, на этом все и закончится.

 

Сын Леонида Дранько-Майсюка – Василий Дэ Эм – долго не думал. Он сейчас собирает «до кучи» широко известные и не очень факты о жизни творческих личностей из различных тусовок. Возможно, это просто его увлечение.

 

Представлю сведения о Янке Купале. Не знаю, правда, что в подборке необычного. Однако информации они несут не мало. Уже предисловие довольно интересно:

 

Іхні дом быў ці ня самы гасьцінны для маладых паэтаў, празаікаў, мастакоў, рэжысэраў, актораў і кампазытараў. 

 

Речь не только о советском периоде, насколько я понимаю. До революции Россия просто «кишела» масонскими ложами. После революции многие никуда не исчезли, лишь законспирировались, приспособились к новой власти. Также на территории некоторых национальных республик велась конспиративная или полуконспиративная деятельность националистов.

 

Интересно автор представляет семью Луцевичей – легендарная. Ну конечно, а как иначе?

 

Ни в одном из приведенных двадцати пунктов я не нашел ничего необычного. Разве что про собаку (12).

 

Иван не понравился будущей жене при первой встрече. Что в этом необычного? Если бы будущие супруги дрались регулярно при встречах, а потом поженились и жили счастливо – такое можно считать необычным.  

 

Неуместно обобщение во втором примере. Ничего необычного нет и в том, что поэт тихо читал свои произведения. Такой у него был голос, манера общения.

 

А что необычного в том, что Иван «не всегда дружно жил» со своей женой? Будто 99 процентов семейных пар живут дружно.

 

В общем, не нашел я ничего необычного. Любил богемную жизнь (необычно, если такую жизнь не любят). Не любил, когда за него рассчитываются в ресторане (?)… Восемнадцатый пункт вообще «притянут за уши».

 

Отмечу, что для формирования психики будущего поэта, его типа нервной системы и характера немаловажную роль сыграл тот факт, что он тонул в раннем детстве. Попытка суицида в последующем не случайна. Вот интересная параллель:

 

В январе 1894 года маленький немецкий мальчик резвился на улице с другими детишками. Во время игры он случайно выбежал на замёрзшую реку Инн, и тонкий лёд треснул. Мальчик упал в ледяную воду и отчаянно барахтался, пытаясь не утонуть.

 

В это время другой мальчик, Йохан Кюбергер, проходил мимо реки. Услышав крик, он ринулся на помощь и без раздумий нырнул в воду, спасая беззащитного ребёнка. Пострадавшим оказался четырёхлетний Адольф Гитлер.

 

Почему-то подумалось: если бы я собрал такую информацию и принес на «Радио Свобода», что бы мне сказали? Но эта ниша занята. Василий Дэ Эм уже «штампует» серийно такое. Его не подвинуть. Да и я, со своими семью пядями во лбу, не в тусовке, и надежд никаких нет, даже если буду предлагать материалы уровня самых великих писателей.

 

Александр Новиков


 
20 незвычайных фактаў пра Янку Купалу
 

Адна з самых легендарных сямейных пар у гісторыі нашай літаратуры гэта, безумоўна, Янка Купала і Ўладзіслава Луцэвіч. Іхні дом быў ці ня самы гасьцінны для маладых паэтаў, празаікаў, мастакоў, рэжысэраў, актораў і кампазытараў. 

 

Янка Купала і Уладзіслава Луцэвіч, 1916 г.

Янка Купала і Уладзіслава Луцэвіч, 1916 г.

 

Роўна 100 год таму 23-га студзеня Янка Купала і Ўладзіслава Станкевіч павянчаліся ў касьцёле сьв. Пятра і Паўла. Сярод гасьцей прысутнічаў, дарэчы, славуты МХАТ-аўскі артыст і сябра паэта Васіль Качалаў. 


Сёньня нашы 20 незвычайных фактаў прысьвечаны Янку Купалу. 


1) Пры першай сустрэчы Янка Купала не спадабаўся будучай жонцы.
 

Уладзіслава Францаўна ўспамінала: «Калі я першы раз убачыла Янку Купалу, ён мне тады чамусьці не спадабаўся. Захапляючыся яго вершамі, я стварыла ў сваім уяўленьні нейкі незвычайны вобраз паэта. Сваім сьціплым выглядам ён нагадваў звычайнага сялянскага хлапца».


2) Яго манера чытаньня ратавала ад сварак сямейныя пары.


Пісьменьнік Барыс Мікуліч успамінаў, што аднойчы, пасварыўшыся з жонкай, пайшоў у госьці да Янкі Купалы: «Что такой грустный?» — «Ах, это он поссорился с его чудесной женой», — опередила меня Вл. Фр. [Уладзіслава Францаўна — В. Дэ Эм] «Надо было жениться на моей племяннице», — полушутливо заметил И.Д. [Іван Дамінікавіч — В. Дэ Эм] Вдруг встал, ушел в кабинет и вернулся оттуда с томом и очками. «Не возрожаете вспомнить старое?» — и стал читать. Это был цикл «Яна і я». Читал он тихо, и тогда я понял всю прелесть простого рокотания его низких задушевных нот (...) успокаивающе-чудесно подействовало это чтение, так умиротворяюще было очарование этими стихами..." У той жа вечар Мікуліч памірыўся з жонкай і надалей, згадваючы Купалава чытаньне, больш ніколі зь ёй не сварыўся. 


3) Не заўсёды дружна жыў з Уладзіславай Францаўнай.
 

Ужо ў 1916-м годзе паэт жаліцца Браніславу Эпімах-Шыпілу: «Жонка трохі на нервы хварэе. Вось ці не знаеце, паночку, якога добрага доктара ад гэтай хваробы, а то чыстая бяда, і сама мучаецца, і мне невялікае шчасьце»; Якуб Колас паведамляў сваёй жонцы Марыі Міцкевіч, што Ўладзіслава Францаўна: «Крыўдзіцца на Янку, што ён праганяе яе. Наогул, жывуць яны (...) асабліва нядружна»; па ўспамінах Барыса Мікуліча: «Порой казалось, что наедине этим двум замечательным людям как-то тяжело, острота юных чувств ведь давно ослабла, а семьи не получилось»; Заір Азгур адзначае, што Купала і Уладзіслава Францаўна: «...склалася ўражаньне, не любілі быць удваіх»; сам жа паэт, адпачываючы на Чорным моры, пісаў Алесі Александровіч: «Мілая Алеська! Прывітаньне Вам з далёкага Чорнага мора і паўднёвага сонца. Атдыхаем тут з жонкай, што называецца. Канечна, аднаму было б яшчэ лепей. (...) Шкадую шчыра, што Вас тут няма. Вот бы наўхажываліся!»

 

4) Быў самым галянтным кавалерам з тагачасных беларускіх пісьменьнікаў.


Сакратар ЦК КП (б)Б па прапагандзе і агітацыі Цімох Гарбунў згадваў: «...появилась польская звезда оперетты — знаменитая Ганка Орданувна. (...) Янка Купала, как галантный кавалер, все свое внимание отдал (...) актрисе. (...) Она, как птичка, щебетала ему что-то, садилась к нему на колени, целовала...»; Заір Азгур дадае: «Мы слухалі гутарку польскага консула і глядзелі, як танцуе Янка Купала. Нам было прыемна, што ён такі джэнтльмен, умее і вальс танцаваць і па-польску размаўляць.»; Жонка Пятра Глебкі Ніна (зь якой паэт часта абедаў у рэстаране «Метраполь») успамінала: «...у адносінах да жанчын быў джэнтльменам, у высокім разуменьні гэтага слова. Ён не мог абразіць або зьняважыць жанчыну і не дазваляў нікому непачціва гаварыць пра яе. (...) мы пайшлі абедаць у «Метраполь». Заказанага мною зялёнага гарошку не аказалася. (...) Купала (...) гнеўна сказаў афіцыянту: «Як гэта — няма? Для жанчыны ўсё і заўсёды павінна быць. Гарошак прынесены. Яго „пазычылі“ ў другім рэстаране».


5) Любіў, калі яму ўголас чыталі яго творы. Асабліва, калі гэта рабілі юныя паэткі.
 

Канстанцыя Буйло ўспамінае пра тое, як упершыню прачытала п’есу «Паўлінка»: «Дзяўчынкай гадоў 14-ці, прыехаўшы ў Вільню, я першы раз зайшла ў рэдакцыю «Нашай Нівы». (...) Вечарам высьветлілася, што ўсе мае знаёмыя выехалі на дачу, і мне няма дзе начаваць. Купала прапанаваў мне пераначаваць у рэдакцыі. (...) Купала прынёс бутэльку лёгкага салодкага віна і яблыкаў. Мы селі на канапе, і я папрасіла яго пачытаць вершы (...) «Не, — сказаў Купала. (...) Ён прынёс вялікі рукапісны сшытак (...): „...пачытай ты крышачку, а я адпачну“. (...) Мне здавалася, што гэта казка. (...) Я пачала чытаць і так увайшла ў ролі герояў, што спрабавала нават іграць іх, зьмяняючы голас і міміку. Янка, задаволены, слухаў.» 

 

6) Быў супраць шчасьлівага фіналу ў «Паўлінцы».


Моцна спрачаўся з рэжысэрам Еўсьцігнеем Міровічам. Паводле артыста Яўгена Рамановіча: «Міровіч узяў і паставіў „Паўлінку“. Праўда тут ўзьніклі спрэчкі. Міровіч прасіў Купалу, каб той перарабіў канцоўку п’есы...». Паўлу Малчанаву, які ставіў «Паўлінку» у Бабруйску, Купала катэгарычна адмовіў мяняць фінал: «...з пераробкай фіналу «Паўлінкі» ў мяне нічога не атрымалася. Купала не згадзіўся мяняць яго: «Так было напісана, так няхай і застаецца!»

7) Мог злосна пажартаваць зь якой-небудзь знарочыстай модніцы.
 

Па ўспамінах пісьменьніцы Зінаіды Банадрыны: «...у мяне выйшаў у сьвет зборнік вершаў „Вясна-цвет“. Атрымаўшы ганарар, я спакусілася на модныя замшавыя пальчаткі кафейнага колеру. (...) надзела пальчаткі, бягу да Купалаў. (...) Дзядзька Янка (...) прыглядаўся да маіх пальчатак. (...) Зьняла, падала, каб бліжэй разгледзеў, пахваліў... Праз хвіліну ён кінуў мае цудоўныя дарагія пальчаткі за плот у гушчар пякучай крапівы (...). Вядома, я лыпаю вачыма і ледзь не плачу. Купала сьмяецца. Потым робіцца сур’ёзным і па-бацькоўску гаворыць: „Не трэба быць малпай...“ Я не кінулася ў крапіву, хоць і атрымала на гэта дазвол». 

8) Любіў багемнае жыцьцё.

У лісьце да Л. Клейнбарта паэт пісаў: «Пребывание в Петербурге в смысле встреч с русскими литераторами мало чем отличалось от Вильны. Таксама увлекался веселой компанией, которая в смысле духовном мало чего могла дать. Но она, должно быть, давала некоторый жизненный опыт и познание людей. Я теперь только думаю, что я оказался сильнее Есенина, хотя мы оба выходцы из глухой деревни и обоих нас захлестывала городская грязь. Только ему пришлось жить в городском омуте послереволюционном, мне — в дореволюционном»; Барыс Мікуліч дадаваў: «Было нечто в натуре Купалы от разгульной польской шляхты...».

9) Абражаўся, калі ў рэстаране за яго расплочваліся.

Па ўспамінах Максіма Лужаніна: «Іван Дамінікавіч запрасіў павячэраць у «Метраполі». Ён прыйшоў з нашай агульнай знаёмай. За размовамі мы прасядзелі доўга, як раптам Купала (...) пайшоў званіць у гасьцініцу (...) Мерачыся паскорыць адыход, я папрасіў рахунак і памкнуўся разьлічыцца. «А хто каго запрашаў? — пачуў над вухам Купалаў голас. — Не бярыце яго грошай, яны фальшывыя!»


10) Быў абураны, што «Наша Ніва» ігнаравала яго кнігу «Шляхам жыцьця».

У рэдакцыю «НН» за 18.04.1913 г. пісаў: «Шаноўны пане рэдактар! Цікава дужа вядзецца ў Вашай газеце аддзел беларускай бібліяграфіі. У апошнім (...) нумары (...) надрукавана: „За студзень і люты нічога не выйшла, у маі выйдзе зб. вершаў М. Багдановіча, а можа, і яшчэ што-кольвечы, калі зьбярэмся з грашыма“. Што гэта — жарт першаапрэльскі ці што іншае?.. (...) у красавіку [выйшла — В.Дэ Эм] мая кніжка „Шляхам жыцця“, каторую ў Вашу рэдакцыю паслаў. (...) Мне здаецца, што за 5 год майго супрацоўніцтва я не заслужыў на тое, каб так беззасьценчыва ігнараваць маю новавыйшаўшую кнігу, як гэта Вы зрабілі...»

 

Янка Купала


11) З халодным спакоем ставіўся да творчасьці Максіма Багдановіча.

Л. Клейнбарту пісаў: «С первых же стихов его я почувствовал в нем искреннего поэта, но увлечься им, как, может быть, он этого заслуживал, я не мог — очень уж по-разному мы писали: у меня мотивы гражданско-национальные, у него — чуть ли не „искусство для искусства“, за малым исключением».

12) Вымуштраваў свайго сабаку Рэкса, каб ён раней часу не выпускаў з хаты гасьцей.

Паводле ўспамінаў Яўгена Рамановіча: «Купала запрасіў усіх да сябе «на шклянку гарбаты». (...) Усе былі радасна ўзбуджаныя (...) У невялічкай зале было цесна. Я выбраў момант і ціха вышмыгнуў за дзьверы, але ў сенцах наткнуўся на сабаку. Я спалохаўся і ўціснуўся ў кут. Дзьверы з хаты адчыніліся, высьветліўшы сенцы, і Купала крыкнуў: «Рэкс, на месца! Хто тут? Ты куды, хлопча?» «Хачу дахаты, пара і меру знаць». «Як дахаты, калі на стале яшчэ талеркі не прыбраныя. Ты мне ўсіх гасьцей да пары падымеш...»


13) Любіў глядзець кінахроніку.

Драматург Кастусь Губарэвіч адзначаў, што паэт: «...кінахроніку любіў, у чым сам прызнаўся ў далейшай нашай гутарцы. Я меў тады дачыненьне да мінскай кінастудыі хранікальна-дакументальных фільмаў і Іван Дамінікавіч пачаў цікавіцца, якія значныя падзеі студыя здымае, што новага ў бліжэйшыя часы можна будзе ўбачыць на экране (...). Быў такі невялічкі кінатэатрык „Спартак“ (...) у ім часьцей за ўсё дэманстраваліся праграмы беларускіх хранікальна-дакументальных фільмаў. Іван Дамінікавіч прызнаўся, што гэта яго любімы кінатэатр, ён часьцяком глядзіць там такія праграмы.»

14) Быў несправядлівы да літоўскай оперы.

Па ўспамінах Цімоха Гарбунова, на прапанову схадзіць на літоўскую опэру: «Купала совсем запротестовал: «Не пойду я слушать этих литовцев. Они поют, как ломанные трубы. Вот лучше посмотреть на полек. У них и голосок лучше, и одежда приятнее». 

15) Яго першы верш меў гумарыстычна-эратычнае гучаньне:

З ліста да Л.Клейнбарта: «Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно так выразиться, случайно. Ехал я в Минск. Передо мною ехали известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они выпали из повозки довольно в пикантных позах. Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихотворение. (...) С этого времени я и начал писать.»

16) Будучы каталіком, выступаў у беларускім правапісе, тым ня менш, за кірыліцу.

У 1912 г. паэт пісаў: «Шрыфт рускі не пераіначыць (як некаторыя думаюць) нацыянальнай беларускай душы (...). Беларус астанецца беларусам, як асталіся балгары — балгарамі, сербы — сербамі і ўкраінцы — украінцамі, хаця і друкуюць свае кніжкі так званай „гражданкай“... Культуру не шрыфт творыць, а ідэі (...); і не шрыфт загароджвае дарогу дарогу беларусам да ўсясьветнай культуры, а тыя роднае зямлі сыны, каторыя ўтапілі і топяць свае беларускія душы толькі ў хвалях Віслы або Волгі».


17) Стараўся ратаваць сваіх рэпрэсіраваных сяброў. 

У 1927 г. падпісаў хадайніцтва аб вызваленьні Францішка Аляхновіча: «Для створцы і арганізатара Беларускага тэатра (...), для актыўнейшага беларускага дзеяча і драматурга, якім зьяўляецца Францішак Аляхновіч, мы просім літасьці (...) Мы просім дараваць волю...»; у 1939 г. разам з Якубам Коласам і Зьмітраком Бядулем спрабаваў выратаваць легендарнага выдаўца Аляксандра Ўласава: «Мы хорошо знаем Власова как человека, преданного трудовому народу, как культурного работника и собирателя разрозненной белорусской интеллигенции с тем, чтобы поставить ее на службу народа. (...) мы просим Вас, тов. Пономоренко, пересмотреть вопрос о Власове и (...) дать ему возможность реабилиторовать себя на советской работе.»

18) Раз у 10-год у жыцьці Янкі Купалы адбываліся трагічныя падзеі. 

За выключэньнем 1910-х гадоў, кожнае дзесяцігодзьдзе паэт сутыкаўся са сьмерцю: у пачатку 1890-х гг. ён ледзь не патануў: «Тапіўся ў возеры пры купаньні, спас пастушок»; 14-га траўня 1902 г. — сьмерць бацькі, а восеньню памірае малодшы брат Казімір і дзьве сястры Сабіна і Гэля; у студзені 1920-г. паэт ледзь не памірае ад пэрытаніту: «...у 1920 г., у студзені, я захварэў страшнай хваробай: гнойнае запаленне сляпой кішкі (па-вучонаму перытаніт). Пралежаў у бальніцы, змагаючыся з смерцю, тры месяцы і выйшаў з пакрыўленай губой і з надломаным зусім здароўем; 20-га лістапада 1930 г. пасьля серыі допытаў робіць харакіры; 28 чэрвеня 1942 г. — гіне, выпаўшы з лесьвічнага пралёту гасьцініцы «Масква». 


19) Яго спробу самагубства ў 1930-м годзе работнікі НКВД зьдзекліва прадставілі, як нязначнае раненьне. 

1-ы сакратар ЦК КП (б) Беларусі Канстанцін Гей пісаў: «Покушение было несерьезным. Купала ударил себя перочинным ножом в правый бок, жизнь его вне опасности.»; Янка Скрыган успамінаў, што калі напачатку 30-х убачыў Янку Купалу ў лазьні, то быў шакіраваны: праз увесь жывот паэта праходзіў вялікі, ірваны шнар.

20) Яго жыцьцёвае крэда: сапраўдны паэт павінен заўсёды дапамагаць паэту. 

Паводле Барыса Мікуліча: «В Купале поражало редкое среди белорусских поэтов стремление помочь нуждающимся, поддержать слабых. Помню заключили с ним договор на сборник избранных его стихов. Он настаивал, чтобы подбор стихов поручили одному литератору, который нуждался. я сказал ему, что такую работу безвозмездно можно выполнить аппаратом издательства, а нуждающийся литератор может получить у нас перевод. «Нет-нет, — заторопился Купала, — это отнимет у него много времени, пусть он лучше пишет, а стихи подберут моя жена с его женой».


 

Василий Дранько-МайсюкВасіль Дэ Эм

Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк) — драматург, актор, дзіцячы пэдагог, мастак. Нарадзіўся ў мястэчку Давыд-Гарадок. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысура драмы). 

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.