Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

ЛіМаразм-334. Дзіцячы садок

22/01/2017 в 16:01 Міхась ЮЖЫК критика , критики

Наша Таня громко плачет:
Уронила в речку мячик.
- Тише, Танечка, не плачь:
Не утонет в речке мяч.

 

(Агния Барто, СССР)

 

Калі чытач заўважыў, я апошнім часам рэдка завітваю ў крытычную ці публіцыстычную часткі беларускіх выданняў. Каб зусім не ашалець ад тамтэйшага глупства. Гэта ў мяне ўжо фобія. Характар мой нястрыманы, і прамаўчаць не змагу. Таму абыходжу за кіламетр нашых філосафаў літаратуры.

Але зрэдку трапляю туды, ці то выпадкова, ці то нясе нялёгкая.


Вось і сёння заўважыў у раздзеле “крытыка” №2 “ЛіМа” за 2017 год артыкул вядомага тэарэтыка літаратуры Таццяны Шамякінай, дачкі нашага ардэнаносца і сцяганосца, сталінскага лаўрэата.

 

Таццяна Іванаўна Шамякіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск)  беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Доктар філалагічных навук (2001).

 

Навукоўцу ад літаратуры, як бачна, 68 гадоў. Кожнаму б такую сацыяльную актыўнасць у паважаным узросце. Бо артыкуламі Шамякінай проста забіты рускамоўны “Нёман”, а таксама і “Полымя”. Прычым такое ўражанне, што перад намі сапраўдны Сакрат: ведае Таццяна Шамякіна пра жыццё ўсё, гатовая разважаць на любыя тэмы і падоўгу, на шмат старонак. Кругагляд шырачэзны яе агаломшвае чытача.

Аднак энергія гэтая накіравана чамусьці не на развіццё сучаснай беларускай літаратуры, а заўсёды на іншыя рэчы. Здавалася б, шмат у нас пішуць раманісты Бахарэвіч, Станкевіч, Казлоў. Дый Южык Міхась у самім “Полымі” з 2004 да 2010 гады надрукаваў тры сучасныя раманы, на самыя злабадзённыя тэмы. Аднак – маўчанне ад знатака літаратуры Шамякінай. Не ўзбуджае гэта яе. Хоць магла б напісаць колькі радкоў, бо пагаварыць любіць, як і яе бацька шматслоўны. То бок прынесці канкрэтную карысць літаратуры – тут не! А займацца гаварыльняй пустапарожняй – колькі заўгодна.

Між тым Шамякіна лёгка адчыняе ўсе дзверы рэдакцый і магла б паспрыяць нашым празаікам сваім кругаглядам, пасунуць наперад сучасную літаратуру. Заткнуць раты тым, хто кажа, што ў нас няма раманістаў, напрыклад. Ці баіцца канкурэнцыі яе памерламу бацьку? Выбачаюся за крамольную думку.

 



А пішуць, а не балабоняць, у нас якраз тыя знаўцы, хто са скрыпам, пакутліва адчыняе рэдакцыйныя дзверы, каму ніякай гарантыі няма, што даследаванне будзе апублікавана. Напрыклад, пісалі пра маю празаічную творчасць Марыя Верціхоўская і Валянціна Локун нядаўна памерлая  – і потым прынізліва прабівалі гэтыя артыкулы. За незнаёмага ім чалавека Южыка змагаліся, як за сваё крэўнае. Бо яны не людзі так званай Касты. Гэтым сказана ўсё. Каста – балота, фальш і тормаз літаратуры.

Але бліжэй да справы. Чым займаецца Таццяна Шамякіна, ігнаруючы сучасную беларускамоўную прозу? Пра тое, што запаўняе сабой рускамоўны “Нёман”, – сказалі. А яшчэ друкуе ў “ЛіМе” артыкул – пра дзіцячы садок. Без жартаў! Пра рускамоўную шаснаццацігадовую фантастку Ладу Ксенафонтаву.

Ну, хлопцы і дзяўчаты, ды няўжо ж у нас дарослых, сфарміраваных няма літаратараў? Ну ўспомнім сябе ў 16 гадоў. Адзін футбол і секс у галаве. Ну дайце ж развіцца мазгам.

Дык ладна – 16 гадоў! Паводле Шамякінай відаць, што Ксенафонтава (нарадзілася ў 2002 годзе) пачала пісаць… дванаццацігадовай і выдала ўжо 4 (чатыры) кнігі фантастыкі! Вось табе і смешкі з бабінай плешкі. Ну псіхдом, не іначай. І сур’ёзны разбор геніяльнага 12-гадовага празаіка робіцца тытулаваным навукоўцам у нацыянальным дзяржаўным тыднёвіку. (А хто Шамякінай там адмовіць пасмее, яна ж размахваць будзе ордэнамі бацькі тады.)

Не, рабяты, з вамі не засумуеш. Заўсёды мацуеце мой тонус жыццёвы. І заўсёды будзе ў мяне работа надзённая.

Чытаем ад навукоўцы:
 

Кнігі маладой пісьменніцы Лады Ксенафонтавай рэцэнзавала неаднойчы. Яе апантанасць літаратурай выклікае здзіўленне і захапленне. Пачаўшы пісаць дванаццацігадовай, Лада за апошнія гады выдала чатыры кнігі. Творчасць празаіка-падлетка выклікае цікавасць і як сацыяльна-культурная тэндэнцыя нашага часу, якую неабходна вітаць, і як выяўленне пэўных законаў псіхалогіі творчасці, а гэта тая сфера, якой мне прафесійна даводзіцца займацца, ва ўсялякім разе, выкладаць адпаведную дысцыпліну ва ўніверсітэце.



Ладзе ўласцівыя дапытлівасць і цікаўнасць да незвычайнага. Адсюль яе фенаменальная эрудыцыя, на якую я звяртала ўвагу ў папярэдніх рэцэнзіях. Начытанасць, шырокі кругагляд дазваляюць Ксенафонтавай ствараць рэчы пэўнага жанру, цяжкага, нават непад’ёмнага і для сталых літаратараў    фантастыку. З чатырох кніг Лады тры напоўненыя фантастычнымі сітуацыямі і нават неверагоднымі героямі: так, у адной з аповесцей персанажы, якія дзейнічаюць нароўні з людзьмі,  мабільныя тэлефоны. Новая кніга пісьменніцы «Сістэма»    і  якасна новы ўзровень фантастыкі. Тут побач з паказам тэхнічных навацый аўтарская думка рухаецца да філасофска-сацыяльных абагульненняў. Такім чынам, кніга падлетка развівае плённыя традыцыі як савецкай фантастыкі  (І.Яфрэмаў, А. і Б.Стругацкія, Кір Булычоў), так і замежнай, скажам, Рэя Брэдберы. Дзеянне рамана «Сістэма» адбываецца ў 2693 годзе. Аповед вядзецца ад імя 14-гадовай дзяўчынкі Джанін, якая жыве ў ідэальнай дзяржаве Нью-ленд, што аб’ядноўвае Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Гэта дзяржава, дзе ёсць абсалютна ўсё.

 

Ладна, не падтрымлівае Шамякіна сучасных беларускамоўных раманістаў, каб бацьку яе памерлага не ссунулі з трона; добра, не цікавіцца беларускамоўнай літаратурай, а прапагандуе рускамоўную; ну дык хоць пашкадуйце, Таццяна Іванаўна, маладую кволую псіхіку вашай раманісткі. Вы ж начытаны чалавек і ведаеце, як потым цяжка будзе на зямлю з нябёсаў злятаць гэтакім вундэркіндам. Ну прыклад Валярыны Куставай жа ведаеце, якую расхвалілі “мэтры” Касты і парассоўвалі па ўсіх часопісах 12-гадовую.  І як ёй потым марудна, дзесяцігоддзямі даводзілася ставіць на месца свае мазгі.

Акрамя таго, Шамякіна хітруе, уводзіць у зман чытача: з уступнага слова ну ніяк не здагадаешся, што аўтарка – рускамоўная. Даводзіцца лазіць у Сеціва, каб выкрыць “крытыка” ў паўпраўдзе, якая часта горшая за хлусню. Чытач жа падумае – новае імя ў беларускай літаратуры! І пабяжыць шукаць кнігі.

Спыніцеся, Таццяна Іванаўна, займіцеся выкладчыцкай дзейнасцю, сканцэнтруйцеся на ёй, крытыка і філасофія – не жаночая справа. Не шкодзьце болей нацыянальнай літаратуры. Хаця б дзеля памяці бацькі, які так рупіўся за беларускую мову. А вы яе выракліся амаль. Ну як мінімум пагарджаеце ёю.

 

Ксенофонтова, Лада (автор прозы; род. 2002)

Место рождения: г. Минск. Автор произведений для детей и юношества. Постоянный автор "Белорусской военной газеты", на страницах которой рассказывает своим юным сверстникам о новых детских книгах, компьютерных играх, пишет стихи и заметки в рубрике "Семейная суббота".

 

“Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва”… а сам 12-гадовы аўтар яшчэ пару палавога выспявання не пераадолеў. Ну не Навінкі?


А цяпер яшчэ раз успомніце нядаўні мой артыкул пра татальную русіфікацыю ўжо не грамадства, а нацыянальнай літаратуры. Пра “нобеля” нашага рускамоўнага, заходнееўрапейскага гуманіста то бок, пра паліт-блогера Новікава, які аналізуе беларускамоўны “ЛіМ” – на расейскай мове. Гэта, напэўна, каб са “златаглавай” заходзілі да яго і чыталі пра нас. А ім гэта трэба?

 

Міхась Южык

 


Еще материал по теме: «Принцип фотошопа в литературе»

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.