«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

ЛіМаразм-132. Дагуляліся

25/04/2016 в 16:04 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі зарубежье , поэты

 

У “Полымі” №3 за гэты год змешчаны вершы Станіслава Валодзькі пад агульнай назваю “Беларускае вяселле”.

 

Атрымалася цэлая паэма беларускаму вяселлю, якое Станіслаў Валодзька, жывучы ў Латвіі, уяўляе не інакш, як зухаватымі скокамі ды гарластымі спевамі ў эпоху, калі яшчэ нафта не стала рухавіком нашай цывілізацыі. У вершах ёсць усё – хлеб-соль, карусель, жмені грэчкі ды жмені бобу, вясёлка, льняны ручнік, нават касцельны арган – усё тое, што складае так званы лубок, нібыта прыкметы нацыянальнага. Няма аднаго – адчування аўтарам сучаснасці, быццам бы апетую ім Беларусь ён выцягнуў з кніжак Коласа і Купалы. Бо, паводле Валодзькі, толькі тады і гралі вяселлі па-сапраўднаму, па-беларуску.

 

Я наогул не разумею, што значыць “беларускае вяселле”. І чаму ніхто не гаворыць пра “рускае вяселле”? Вяселле сабе і вяселле. Ну пераапрануліся ў вышываныя кашулі. А потым дасталі мабільнікі ды паўскоквалі ў свае іншамаркі.

 

І адкуль у нас узялася гэтая падкрэслена беларуская Беларусь? З фантазіі, шаноўны чытач. А сфармавалі гэтую фантазію нават не Колас, не Купала і не Караткевіч, а два інстытуты ў Акадэміі, якія дзесяцігоддзямі сытна кормяцца на прэпарыраванні твораў класікаў.

 

Ну ды не будзем галаслоўнымі і пакажам творчасць Валодзькі.

 

* * *

былиныКружаць хутка каруселі,

Кружаць часу каруселі…

Вось і нам Бог даў вяселле,

Беларускае вяселле.

 

І жагнае сына маці,

Выпраўляючы ў дарогу,

Слёз не могучы стрымаці,

Воч з яго не зводзіць доўга…

 

І ў другой матулі вочы

Заблішчэлі, быццам зоркі,

Як мелодыя званочкаў

Стала чутна за пагоркам.

 

А дарожка, як падкова,

Гнецца — шчасця ўсім жадае.

І дружына жаніхова

Ў двор нявесты заязджае.

 

— Гэй, музыкі, грайце, грайце, —

Адпачынку не давайце

І гармоніку, і скрыпцы, —

Добры ўсім настрой стварайце!

 

Як бачна, даволі няўмелая, але дзёрзкая падробка пад даўніну. Вельмі сочыць аўтар найперш, каб не было ніякіх прыкметаў цывілізацыі. Толькі тады, на яго думку, гэта будзе напраўду па-беларуску.

 

“Жагнае” – састарэлы сінонім “хрысціць”. “Стрымаці” – граматычна няправільна, даўно прынятае “стрымаць”.

 

“Стала чутна” за пагоркам. Граматыкай заведзена – “стала чутно”, або стала “чуваць”. Але гэтыя няправільнасці на думку аўтара робяць тэкст старажытным, а значыць, нацыянальным.

 

Логікі ў песні сваёй Валодзька не трымаецца: дарожка, як падкова, гнецца і таму яна “шчасця ўсім жадае” (?). Набор заліхвацкіх фраз і банальнасцяў.

 

Далей:

 

* * *

Нібы ўспомнілі дзяцінства, —

Зноў у хованкі гуляюць:

Жаніху шукаць нявесту

Шаферы дапамагаюць.

 

Па суседніх хатах ходзяць,

Жарты, кпіны рассыпаюць.

— За насы нас доўга водзяць,

Ой, хітрухі!

І гукаюць:

 

— Вось знайшлі!

Яе ж сяброўкі

Шчодры выкуп вымагаюць,

Так сур’ёзна хмураць броўкі:

Ў нас нявеста дарага-ая!

 

Быць скупымі — смеху варта!

І жаніх з нявестай разам

Да яе ідуць у хату

І сядаюць пад абразы.

 

Відаць, што аўтар смачна наталяецца сваім пяром, якое спрытна малюе менавіта беларускае вяселле, а не чыё іншае. Хоць пастаў сюды што рускіх, што ўкраінцаў, то, апроч мовы, тое самае будзе – і шаферы, і жаніхова дружына і ўсе іншыя атрыбуты.

 

Мова верша бедная, маю на ўвазе слоўнікавы запас. Гэта, магчыма, аўтар таксама лічыць атрыбутам народнасці. Ну а напрыканцы Валодзька з размаху ўляпіў “абразы” замест “абразы”. То бок селі жаніх з нявестай пад “крыўды”, сінонім “абразаў”.

Усё гэта было б смешна, каб не прымушала задумацца. Менавіта так носьбіт нагруднага знака “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, Станіслаў Валодзька, і бачыць, і прапагандуе Беларусь – у нерэальным, вычварным, у данафтавую эпоху выглядзе. Як жа ўмеюць нашы класікі ды падручныя ім інстытуты запраграміраваць людзей… Ужо Беларусь Караткевіча ў вачах некаторых сектантаў набывае цалкам рэальныя рысы. Яны прысвячаюць ёй вершы, раманы. Гераічная, у князях і замках краіна. Насуперак мужыцкай, з касабокімі хатамі краіне Коласа і Купалы.

 

Хлопцы, трэба вяртацца ў рэальнасць як можна хутчэй. Інакш працэс набудзе незваротныя якасці.

 

Такое ўражанне, чытаючы тыднёвік і “Полымя”, што калі класічным вершам у нас рыфмуюць – то абавязкова пра родны кут, хаціну ўчарнелую, бярозкі, вербы пахілыя ля ракі, якая сыходзіць у непраглядны гушчар. Ну ніяк не паддаюцца рыфмоўцы філасофія, гарадскія краявіды, іншыя вобразы. Толькі каханне і родная хата. Не жартую, прасачыце публікацыі за апошнія гады.

 

Прычым з рускай паэзіяй усё нармальна. У тым жа “Нёмане” вершы некаторых рускамоўных паэтаў – пра рэальнае жыццё. Маю на ўвазе арыгінальныя творы, а не пераклады беларускіх тварэнняў на рускую мову.

 

І вось як супраціў гэтай упёртай вясковай паэзіі – вынікае іншая крайнасць: верлібры, якія напорыста запаўняюць “Маладосць”. Бо новае пакаленне, гарадское, бачыць, што класічным вершам нармальна як быццам нельга пісаць, акрамя як уздыхаць па малой радзіме. А вось верлібрам – можна пра што заўгодна і як заўгодна.

 

Я ўжо неяк казаў, што ў рускай паэзіі верлібр не прыжыўся, патугі Бродскага аказаліся штучнымі. Увесь інтэрнэтаўскі “самвыдат” запоўнены класічным вершам. А ў Беларусі мода на вольнае вершаскладанне не аціхае ніяк. Бо важакі “тусовак” мадэрновых падаграваюць яго, ездзячы на фестывалі за мяжу і спакушаючы тым, што іхнія вершы перакладзены на 5–10 моў свету. Не стану называць прозвішчы мадэрновых важакоў, якія часта з’яўляюцца наўпрост выкладчыкамі ў БДУ. Толькі гэтым можна тлумачыць моду на вольны верш.

 

Такім чынам у беларускай літаратуры ўтварыўся прарэх. Класічныя вершы савецкага тыпу пра родны кут (адзін Пазнякоў чаго варты) і адразу, без пераходу – верлібры моладзі пра што заўгодна, найчасцей бессэнсоўныя і хаатычныя. То бок поўнае руйнаванне Традыцыі. І самой ідэі паэзіі. Дагуляліся.

 

Проста цікава паглядзець, што будзе далей.

 

Міхась Южык

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.