Ну что – расслабимся и получим удовольствие?
Конечно, на бумажном носителе газету читать приятнее, чем в Интернете. Но для этого она должна быть увлекательной. Преследуя определенную цель, на будущее полугодие выписал «Нашу ніву». Скажу сразу – эту газету интереснее читать, чем «ЛіМ», от подписки на которую я отказался. Поэтому и тиражи разные: 7001-2285. Причем, индивидуальная подписка на «ЛіМ» находится в районе пятисот экземпляров.
Сейчас я особо обращаю внимание на две статьи, которые говорят о многом: о белорусском социуме, власти, правоохранительных органах… Собственно, и о каждом из нас.
Неужели нужно, чтобы запахло жаренным, для понимания активной деятельности разного рода пророссийских организаций на территории Беларуси? Причем, эта деятельность щедро оплачивается из российских фондов, покупаются влиятельные лица белорусского общества. Особо следует отметить, что оказывается влияние на детей и молодых людей. Это опасно: детская психика очень податлива.
Речь о статьях «Асобныя рускія таварыствы пераходзяць усе межы» и «У аршанскай школе прымалі казакоў з расійскімі сцягамі» в №23 газеты за 17 июня 2015 года.
Из первой (ссылка, рус.) можно узнать о российском финансировании мероприятия, в связи с установкой памятника А.Пушкину – третьему по счету в Могилеве. Кроме того, послушайте какой бред несет руководитель проекта Михаил Сердюков. Оказывается, стихотворение Пушкин в начале девятнадцатого века написал против Наполеона и ...Гитлера. Понятно, что руководитель проекта получил определенную сумму денег из российского фонда. Обратите также внимание, что г-н Сердюков видит Могилев российским городом: «назваў Магілёў «гарадком на ўскрайку Расіі». Не Беларусь, а окраина России. Собственно, «Белта», например, стыдливо умалчивает, что Патриарх Кирилл сегодня в Бресте сказал: «Мы находимся на самом западном порубежье Святой Руси». Эти российские ребята, похоже, не считают нас независимыми. Поэтому президент А.Лукашенко так часто вынужден повторять о нашем наклонении.
Приятно поражает бдительность могилевчан и быстрая реакция местной власти.
Во втором случае, – с оршанской школой и казаками, – ситуация печальная. В политику вовлекаются дети. Причем дяди-казаки и одна тетя прикрываются православием. Это не новость. Такое же делают террористы в украинском Донбассе. Причем, попы́ благословляют бандитов на убийства. В том числе не осуждается уничтожение мирных граждан и сел. Там уже впору создавать мемориал по типу Хатыни. Единственное, что бандиты живыми не сжигают людей. Они для этого просто не имеют возможности – трусливо обстреливают мирные поселения с дальнего расстояния.
Мне интересно – когда высшая власть и особенно правоохранители поймут, что такое «якорь» в психологии? Неужели им некому подсказать? Посмотрите, как лоснящаяся казачка с дьявольской улыбкой вручает российскую медаль школьнику. Она подает ее как конфетку, заранее зная эмоции несчастного паренька.
Хочется спросить у директора школы (и я это сделаю письменно) – понимает ли она, что у нас религия отделена от государства? Кроме того, бросается в глаза циничное вранье – директор не знает, что за флаг притащили и демонстрируют присутствующим? Я не нашел, чей это флаг – фиолетово-красно-зеленый – и склонен верить версии автора статьи Зміцера Панкаўца.
Что за мрачный флаг демонстрируют в оршанской школе российские казаки?
Если с памятником Пушкину проблемы решаемые, то в случае с деятельностью казаков (а это не первое мероприятие, уже проводили военные игры с детьми) и директора школы, должны отреагировать жестко правоохранители.
Вот что я еще нашел в Интернете:
Орша приняла школу христианства
Орша в очередной раз приветствовала участников духовных упражнений "Школа христианской жизни и евангелизации".
Такие духовные упражнения в Беларуси происходят уже шестой год. Духовные упражнения проходят каждый квартал. Отличительная черта летней сессии реколекций – десятидневная продолжительность. Реколекционный дом отцов мариан в Орше собрал около ста участников из разных частей Беларуси.
"Школа христианской жизни и евангелизации" – это продуманные конференции, ведущие в глубину католической веры, совместная и индивидуальная молитва, работа в группах, размышление над Словом Божим, медитации, поклонение Святым Дарам, возможность приступить к таинству покаяния, совместное переживание Евхаристии, спонтанная молитва прославления. Католики верят, что духовные упражнения дают возможность основательно восстановить отношения с Иисусом. Участие в "Школе христианской жизни и евангелизации" может принимать каждый желающий, достигший 18 лет. (Источник)
Послушайте, это переходит всякие рамки светского приличия. Шесть лет, и никакой реакции чиновников! Вовлечение в религию на государственном, пусть и местечковом уровне – такое довольно странно выглядит.
Так что же у нас творится с социумом? Не уподобились ли мы той жертве, которую насилует маньяк: расслабиться и получить удовольствие. Но следует помнить, как маньяки поступают со своими жертвами…
Александр Новиков
«Асобныя рускія таварыствы пераходзяць усе межы»
6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна ўрачыста адкрылі бюст расійскага паэта.
Нічога кепскага тут няма. У Беларусі Пушкіна ведаюць, любяць, чытаюць. Аднак адна дэталька помніка, а менавіта шыльда з вершам «Паклёпнікам Расіі», выклікала абурэнне.
На помніку, устаноўку якога аплаціў дзіўны фонд з Расіі, быў выбіты наступны ўрывак:
«...Иль нам с Европой спорить ново?
Иль русский от побед отвык?..
…Стальной щетиною сверкая,
Не встанет русская земля?..
Так высылайте ж к нам, витии,
Своих озлобленных сынов:
Есть место им в полях России,
Среди нечуждых им гробов...»
Адметна, што гэты верш Пушкіным быў напісаны пасля задушэння паўстання 1831 года, у якім удзельнічалі ў тым ліку і беларусы.
«Адна справа, калі гэта помнік класіку літаратуры. А зусім іншае, калі імя Пушкіна выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах, – кажа выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віталь Еўмянькоў. – Выкарыстаць гэтыя радкі з творчасці Пушкіна – гэта ўсё адно як з Бібліі працытаваць толькі «Вока за вока». Верш Пушкіна «Паклёпнікам Расіі» быў напісаны якраз пасля задушэння паўстання 1831 года, уся Еўропа тады асудзіла гвалт Расіі. Тая сітуацыя нагадвае сённяшняе становішча ва Украіне».
Гэты помнік быў усталяваны з дапамогай праекта «Алея расійскай славы». Гораду бюст Пушкіна проста падарылі – ад падарункаў адмаўляцца не прынята.
Кіраўнік праекта «Алея расійскай славы» Міхаіл Сердзюкоў у адным з інтэрв'ю назваў Магілёў «гарадком на ўскрайку Расіі». «Гэты верш Пушкін напісаў супраць супольных нашых ворагаў – Напалеона, Гітлера. Прынамсі, я так зразумеў», – сказаў Сердзюкоў.
Магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў крытыкуе бюст не толькі з палітычнага, але і эстэтычнага гледзішча. «Мы ўсе выраслі на Пушкіну. Чаму б помніку і не быць у нашым горадзе. Але мастацкія якасці ўсталяванага бюста вельмі слабыя. Гэта серыйная праца сярэдняй рукі. Згадзіцеся, рэдка нешта добрае аддаюць у падарунак. Некалькі гадоў таму іншы магілёвец, Карней Аляксееў, распрацаваў цудоўны эскіз на помнік Пушкіну але на яго не знайшлі сродкаў. Палітычны сэнс сённяшняга помніка відавочны. А ў наш наэлектрызаваны час нельга дзейнічаць на раскол грамадства».
Магілёўскія актывісты збіраліся пісаць лісты і збіраць подпісы, каб шыльда з правакацыйным зместам была знятая. «Нават мая настаўніца рускай мовы сказала, што такія помнікі служаць не аб'яднанню, а раз'яднанню грамадства, – кажа кіраўнік Магілёўскага абласнога ТБМ Алег Дзячкоў. – Я здзіўлены, як хутка ўлады зрэагавалі на незадаволенасць».
Сапраўды, не прайшло і тыдня, як шыльда з вершам была дэмантаваная з помніка. З неафіцыйных крыніц даходзіць інфармацыя, што гарадскія чыноўнікі нібыта не давалі дазволу на размяшчэнне верша: узгадняўся толькі сам помнік, а шыльды – гэта ўжо самадзейнасць з расійскага боку.
«Я вельмі паважаю Пушкіна як паэта, – кажа гісторык з Магілёва, член савета рэспублікі Ігар Марзалюк. – Але ёсць радкі, якія ва ўсе часы гучаць правакацыйна. Мне здаецца, што асобныя рускія таварыствы часам пераходзяць усе межы, забываючыся, грамадзянамі якой краіны яны з'яўляюцца. Пра гэта не так даўно казаў Аляксандр Лукашэнка. Думаю, што ў наш казытлівы час не павінна быць месца такім правакацыям».
Дырэктар магілёўскага гістарычнага музея Аляксей Бацюкоў звяртае ўвагу на іншы момант, што гэта ўжо трэці помнік Пушкіну ў Магілёве. «Мне вельмі шкада, што ў нас няма ніводнага помніка ўраджэнцу менавіта нашага горада. А для Пушкіна, як для чалавека, які толькі аднойчы быў у Магілёве, тры помнікі – зашмат. Тым больш такія дужа заідэалагізаваныя, як гэты».
Зміцер Панкавец
***
У аршанскай школе прымалі казакоў з расійскімі сцягамі
На сайце аршанскай сярэдняй школы №19 з'явіўся фотарэпартаж аб сустрэчы вучняў і настаўнікаў з прадстаўнікамі арганізацыі «Православный казачий военно-патриотический клуб во имя Архангела Михаила». Адметна, што псеўдаказакі мелі нашыўкі са сцягамі Расіі, а таксама ўручалі дзецям георгіеўскія стужачкі і медалькі ў кодеры нацыянальных сцягоў Расіі.
Пасля таго, як сустрэча атрымала шырокі розгалас, інфармацыя пра яе знікла з сайта школы.
Каб разабрацца ў сітуацыі, мы патэлефанавалі дырэктарцы школы Людміле Шапавалавай.
«Навучальны год скончыўся, таму навіну выдалілі. Ніякага ціску тут не было. Проста ўжо ўсе, хто хацеў, з навіной азнаёміўся. Гэтак жа будзем рабіць з астатнімі навінамі, праз нейкі час іх выдалім», – тлумачыць яна знікненне навіны.
Як увогуле ацэньвае спн. Шапавалава сустрэчу з «казакамі»? «Нармальна. Да нас яны прыязджалі па лініі праваслаўнага выхавання. Яны прыехалі ад Віцебскай епархіі. Мы дзяліліся досведам», – кажа Людміла Віктараўна.
А ці не бянтэжыць яе наяўнасць у гасцей школы расійскіх сцяжкоў на адзенні? «Ну, гэта ж былі не нацыяналісты. Не шукайце ў гэтым правакацый, не шукайце «ДНР». Праваслаўе аб'ядноўвае ўсе нацыянальнасці. Сустрэча была ўсяго адзін раз і цягнулася нядоўга, усяго тры з паловай гадзіны. А Расія ў нас не забароненая».
Яшчэ адно пытанне: а што за сцяг уздымалі школьнікі і «казакі» падчас сустрэчы – чорна-чырвона-зялёны? «Які чорны? Не было там чорнага – гэта фіялетавы», – адразу выпальвае дырэктарка, аднак потым дадае: маўляў не ў курсе, што тэта за палотнішча. Восьтак, дазваляюць уздымаць сцяг, а што за ён – ні гу-гу. У інтэрнэце нават з сарказмам пісалі, што гэта магла быць «прэзентацьш сцяга Віцебскай народнай рэспублікі».
«Не трэба тут сутыкаць ілбамі нас, усё ў парадку», – рэзюмавала Людміла Шапавалава.
ЗП
«Наша Ніва», №23 от 17 июня 2015 года